Усе рубрыкі

Малая Ведзьмачка (казка, пераклад з нямецкага)

Пачатак перакладу — першы разьдзел казкi Отфрыда Пройслэра “Малая Ведзьмачка” (Die Kleine Hexe).

Разьдзел першы. Гузы на галаву

Была сабе адная Малая Ведзьмачка ста дваццаці сямі гадоў, што для ведьзмы век даволі малы.
Яна жыла у хацінцы, якая стаяла самотна сярод дрымучага бору. Ведзьмачка была малая, таму й хата ў ёй была невялічкая. Але для ведзьмачкі яе было цалкам досыць – шчыра кажучы аб лепшай хаце ведзьма й марыць не магла: там быў і цудоўны пакрыўлены ветрам дах, і разьвіханы комін, і бесьперастанку ляпаючыя аканіцы. Ззаду хаты была прымураваная печ, бо без пячы ведзьміна хата ўжо й ня ведзьміна хата.

Малая Ведзьмачка

Малая Ведзьмачка мела размаўляючага крумкача на імя Абрахас. Ён умеў казаць ня толькі «Добрай раніцы!» ды «Добры вечар!» , як звычайныя крумкачы, якіх навучылі размаўляць. Гэта быў крумкач-памагач, дужа разумны. Ў яго на ўсё быў свой погляд.

Каля шасьці гадзін штодзень Малая Ведзьмачка вучылася вядзьмарыць, бо гэта рэч няпростая. Гультаіць там няможна: паперш трэба вывучыць усе простыя вядзьмарскія хітрыкі, а потым і складаныя. Трэба завучыць ад вокладкі да вокладкі ўсю вядзьмарскі падручнік, ніводнага заданьня не прамінуўшы.

Малая Ведзьмачка была на дзьвесьці трыдцатай старонцы – там было пра тое, як выклікаць дождж. Яна сядзела на лаўцы, ля пячы, з падручнікам на каленях і вядзьмавала. Крумкач Абрахас сядзел побач і гаркаў.

– Ты мусіла выклікаць дождж. А што выйшла? – упікаў яе крумкач, – У першы раз былі белыя мышы, ў другі жабы, а ў трэці – хваёвыя шышкі! Я ўжо сумняваюся, ці ў табе выйдзе сапраўдны дождж!

Малая Ведзьмачка паспрабавала стварыць дождж у чацьвёрты раз.

Яна зрабіла на небе невялічкую хмарку, падклікнула яе бліжэй і гукнула, калі хмарка апынулася па-над хатаю:
– Хай будзе дождж!

Хмарка расчынілася і пайшоў дождж. Зь вяршкоў.

– Вяршкі? – каўкнуў Абрахас, – Ты зусім здурнела? Што будзе далей? Прышчэпкі? Ці можа цвікі? Дабро б калі хлебныя крошкі або разынкі…

– Я пэўна абмоўвілася… – казала Малая Ведзьмачка, – Я й раней мылялася, але ня чатыры разы запар…

– Абмоўвілася! – каўкнуў крумкач Абрахас, – Я скажу табе ў чым прычына: ты дужа няўважлівая. Калі падчас вядзьмарства думаць аб усялякіх глупствах, зразумела нічога путнага не навядзьмарыцца! Ты мусіш сканцэнтравацца!

– Думаеш? – прамовіла Малая Ведзьмачка. Зьнячэўку яна зачыніла сваю кнігу, – Твая праўда! – грозна рыкнула яна. – Я не магу сканцэнтравацца! А чаму? – І яна зыркнула на крумкача. – Бо я разлютаваная!

– Разлютаваная? – пераказаў Абрахас. – Чым гэта?

– Я сярдую, бо сёньня Вальпургіева ноч. Сёньня ўсе ведзьмы пайдуць на вечарыну на гары Блоксбэрг.
– І што?
– А я яшчэ малая для ведзьміных танцаў, гэтак усе дарослыя ведзьмы кажуць. Яны ня хочуць каб я плясала з імі на Блоксбэргу!

Крумкач паспрабаваў падбадзёрыць Ведзьмачку.

– Ну ты памяркуй: у сто дваццаць сем гадоў няможна патрабаваць, каб дарослыя ведзьмы прымалі табе па-сур’ёзнаму. Калі пабальшэеш, тады й будуць табе танцы.

– Ну не! – крыкнула Малая Ведзьмачка. – Сёньня я абавязкава буду там! Разумееш?

– Чаго няможна, аб тым лепш і ня думаць! – кракнуў крумкач. – Чаго добрага ў тым, што ты сярдуеш? Будзь разважлівая. Што ты надумала рабіць?

– Я ведаю што рабіць. Сёньня я палячу на Блоксбэрг.
– На Блоксбэрг?! – зьлякаўся крумкач. – Табе ж вялікія ведзьмы забаранілі!
– Га, шмат чаго забаронена, – крыкнула Малая Ведзьмачка. – Галоўнае – не патрапіцца…

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>