Усе рубрыкі

Дзіцячыя Анёлы – Сяргей Брандт

Гараць у полымi бярозавыя дровы,
Ноч вугалькамi ў шыбу б’ ецца.
Ляцяць над хатамi дзiцячыя анёлы,
Нясуць вянкi з пяшчотай нам у сэрца.
f30c6766af99
З палётам гэтым сцiпла замiраюць
Турботы — сумы дня, стары фальварак.
I хаты з удзячнасцю гасцей вiтаюць,
Якiя так падобныя да белых хмарак.

Малiтва песняй лёгкай узаўецца,
Цудоўна — простыя з пяшчотай словы.
Ноч вугалькамi ў шыбу б ‘ецца,
Ляцяць над хатамi дзiцячыя анёлы.

Сяргей Брандт, 11.08.2012

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>