Дзень дагарыць i прыйдзе ноч,
А з ёй пад вокнамi стаяць
Дзядоў дзяды, трымаюць хвошч,
Iх твары быццам зiхацяць.
Там за мяжой няма цяпла,
Нi ўспамiнаў, шчырых слоў.
Дзяды прыходзяць апасля,
Каб паглядзець сваiх сыноў.
Прайсцi паважна па двары,
Накрыць утульна немаўлят
I з промнем восеньскай зары
Сцягнуць туман ад родных хат.
Не сонца грэе — крыж стары,
А дзецi, што ў дабры жывуць,
Працуюць на сваёй зямлi,
На мове матчынай пяюць.
Адна ў годзе ўспамінаў ноч,
А днем павiны пець i памiнаць.
Вуголле жоўтае, зялены хвошч
I твары продкаў ярка зiхацяць.
Сяргей Брандт, 30.10.2014
Цудоўны твор! Лёгкі і сакавіты! Вывучыў на раз.