Заплятае космы хмарам,
Гоніць сцюжу над ракой
Дзед Мароз з бялявым тварам
З доўгай-доўгай барадой.
Там, дзе пройдзе – гурбы снегу.
І звініць, іскрыцца лёд.
Ён з свайго цяжкога меху
Срэбрам зацярушыў плот.Потым памазком халодным
Расфарбуе вокны ў сне.
Белых кветак цуд прыродны
Шыбу кожную кране.Дзеткі ранічкай прачнуцца:
Вось дык дзед начараваў!
Снег блішчыць і промні льюцца,
Ніхто тых чараў не чакаў.Сяргей Брандт, 31.01.2014
Каментаваць