Усе рубрыкі

Фядорына гора — Карней Чукоўскі

Скача сіта па палях,
А карыта па лугах.

За лапатаю мятла
Уздоўж па вуліцы пайшла.

А сякеры – раз, два, тры –
Дык і cыплюцца з гары.

Каза выскачыла,
Вочы вылупіла:

«Што такое? Дзе і як?
Ну не разумею я!»

Фядорына гора

Ды, як чорная жалезная нага,
Вунь пабегла, паскакала качарга.

І панёсся па вуліцы нажы:
‘Гэй, трымай, трымай, трымай!’ – каля мяжы.

Вось і рондалік бяжыць,
І да праса ўсё крычыць:
«Я бягу, бягу, бягу,
Ўтрымацца не магу!»

Вось і чайнік за кафейнікам бяжыць,
Тараторыць, тараторыць, дзеранчыць.

Прасы бягуць ды охаюць,
Праз лужыны, праз лужыны пераскокваюць.

А за імі сподкі, сподкі –
Дзынь-ля-ля! Дзынь-ля-ля!
Уздоўж па вуліцы нясуцца –
Дзынь-ля-ля! Дзынь-ля-ля!
На шклянкі – дзынь! – натыкаюцца,
І шклянкі – дзынь! – разбіваюцца.

Ды із грукатам патэльня ўслед бяжыць:
«Вы куды? куды? куды? куды?» – крычыць.

А за ёй талеркі
Чаркі ды бутэлькі,
Кубкі ды лыжкі
Скачуць па сцяжінцы.

А з акенца вываліўся стол
І пайшоў, пайшоў, пайшоў, пайшоў, пайшоў …
А на ім, пазірні,
Нібы вершнік на кані,
Самаварышча сядзіць
І сябрам сваім крычыць:
«Уцякайце, бяжыце, ратуйцеся!»

І ў жалезную трубу:
«Бу-бу-бу! Бу-бу-бу!»

Ім услед ўздоўж плота скора
Вунь бабуля мчыць Фядора:
«Ой-ой-ой! Зупыніцесь
Ды дамоў павярніцесь!»

А карыта кажа проста:
«Не, я на Фядору злосна!»
І сказала качарга:
«Я Фядоры не слуга!»

А фарфоравыя сподкі
У адвет смяюцца толькі:
«Нікалі мы больш ізнов
Не павернемся дамоў!»

Але бабіны каты
Параспушылі хвасты,
Колькі сіл, яны бяжаць,
Каб тый посуд павяртаць:

«Гэй, талеркі, што ж ві з горкі
Паскакалі, як вавёркі!
Ці ж вам бегаць за варотамі
З вераб’ямі жоўтаротымі?
Можаце да ямы ўпасці
Аба у дрыгве прапасці!
Не хадзіце, пачакайце,
Павярніцеся дамоў!»

Ды талеркі ўюцца-ўюцца,
А Фядоры не даюцца:
«Лепш у поле прападзем,
Да Фядоры не пойдзем!»

Міма курыца спяшалась,
З посудам тым сустракалась:
«Куд-куды! Куд-куды!
Вы адкуль і куды?!»

Посуд кажа: «То не цуда,
Нам жылось у бабы худа,
Не любіла нас яна,
Біла, біла нас яна,
Запылила, закапціла,
Загубіла нас яна!»

«Ко-ко-ко! Ко-ко-ко!
Жыць нялегка вам было!»

‘Так, – прамовіў медны таз, –
Пазірні ўжо ты на нас:
Мы паламаныя, бітыя,
Мы памыямі аблітыя.

Зазірні ты у кадушку –
ўбачыш жабу-зелянушку.
Зазірні у цэбар раз –
Прусы там кішаць якраз.

Цераз тое мы ад бабы
Ўцяклі, нібы ад жабы,
Шпацыруем па палях,
Па балотах, па лугах,
Да бруднулі-замазуры
Не пвавернемся!»

І пабеглі яны па лясочку,
Паскакалі праз купіны й пянёчкі
А бедная баба адна,
І плача, і плача яна.

Села б баба за стол,
Ды стол за вароты сышоў.
Зварыла б яна капусняк,
Ды рондаль не знойдзе ніяк!
І кубкі пабеглі, і шклянкі –
Толькі прусы ў хаце у бабкі.
Вой, гора Фядоры, гора!

А посуд наперад ў сваёй грамадзе
Па палях, па балотах ідзе.

І чайнік шапнуў прасу на бягу:
«Я далей ісці не магу».

Ды заплакалі сподкі:
«Лепш вярнуцца нам да Фядоркі!»

І зарыдала карыта:
«Нажаль, я разбіта, пабіта!»

Ды кажа паднос:: «Глядзі!» – да грамады, –
Хто гэта ідзе там ззаду?»

І бачаць: за імі з цёмнага бору
Ідзе памаленьку Фядора.

Але здарыўся з ёй цуд:
Стала дабрєйш яна тут.
Ціха за імі ідзе
І ціхую песню пяе:
‘Ой вы, бедныя сіроткі мае,
Ой ві, прасы і патэльні мае!
Вы Ідзіце-ка, нямытыя, дамоў,
Я сягоння вас пачышчу добра зноў.
Я вадзіцай ды пясочкам
Вас памыю вечарочкам,
Чыста будзеце стаяць,
Нібы сонейка, блішчаць.
А паганых прусакоў я павыведу,
Павуціну й павукоў я павымету!»
Чайнік тут гаворыць:
«Мне шкада Фядоры!»
Сподкі ўсміхнуліся:
«Мы б дамоў вярнуліся!»
Прасы мовілі-такі:
«Бабцы мы не ворагі!»

Доўга, доўга цалавала
І лашчыла іх яна,
Мыла, мыла, палівала,
Паласкала іх яна.

«Ужо не буду, ўжо ня буду
Посуд крыўдзіць, разбіваць.
Буду, буду я мой посуд
І любіць і паважаць!»

Рондалі хутчэй ўсміхнулісь,
Самавару падміргнулі:
«Ну, Фёдара, добра, значыць,
Рады мы цябе прабачыць!»

Паляцелі,
Зазвінелі –
Шусць Фядоры да пячы,
Сталы смажыць ды пякчы.
Будуць, будуць у Фядоры і бліны і пірагі!

А вясёлая, вясёлая мятла
Заскакала, зайграла, замяла,
Ні парушынкі ў Фядоры не пакінула.

І ўзрадаваліся сподкі:
Дзынь-ля-ля! Дзынь-ля-ля!
І танцуюць і смяюцца –
Дзынь-ля-ля! Дзынь-ля-ля!

А на белай табурєтачцы,
Ды на вышытай салфетачцы,
Самавар стаіць,
Нібы жар гарыць,
І пыхкаючы, на бабу паглядвае:
«Я Фядорачцы дарую,
І гарбатай пачастую.
Еш ды пі, Фядора Ягораўна!»

Пераклаў Максім НАДТАЧЭЙ

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>