Абсадзiлi браты плот
 Амаль пад самы Новы Год.
 На iм сядзелi i гудзелi,
 I скакалi, песнi пелi.

 Запрасiлi i суседку
 Шасцiгадовую Альжбетку.
 Падыйшоў сябрук Iгнась:
 “Справы як? Да нас залазь!”
 Санкі кiнуўшы ў снег,
 Спрытна так залез Алег.
 Плот скрыпеў i прагiбаўся
 Цэлы гурт на ім гукаўся.
 Потым раптам занямог,
 Трэснуў i як вораг — злёг.
 Шустрай стайкай снегiроў
 Знiклi дзеці. Будзь здароў!
 Вось табе i Новы Год!
 Што рабiць — злёг стары плот?
 Iдуць цiха i без жартаў,
 Будзе лупка, братам варта.
 Можа Бог у Новы Год
 Падаруе новы плот?
 Але бацька (не да смеху)
 Дзяжкай выдаў …на арэхi.
„Заўтра ранiцай з сябрамi
 Цвiкi купiце ў краме!
 Як звалiлi, так будуйце
 Новы i не лямантуйце!
 Што зрабiлi, свалата!
 Няма сядзiбы без плата!”
 З той пары такiя гулi
 Не па сэрцу братам. Чулi?
Сяргей Брандт, 12.10.2012





 
  
  



 
 
Каментаваць