Снег кладзе амаль нядзельку,
Шчыра хаты белым прымяло.
Браты на печы цiхeнька сядзелi,
Глядзелi сумна ў халоднае акно.
Альжбетка, тут як тут — у госцi:
“У хаце не стамiлiся сядзець?
Ёсць справы. Гаварылi ў ведамосцях,
Па горадзе гуляў страшны мядзведзь.
Збег ранiцой ён, вельмі брыдкi,
Iз заапарка i быў трохi хворы….
Магчыма, гэта ўсё такi памылка,
Чаго ў народзе, часам, не гавораць.
А ў Чэхii былi студэнтаў гульнi
I скачкi на канях, цудоўны прыз.
Чаго сядзець на гэтай печы дурням,
Злязайце, як каты, шпарчэй унiз.”
Прыйшлi да хлеву, дзе ў рудой саломе,
Ляжаў, так смачна рохкаўшы, парсюк.
“Чаму не конь? Ну, меньшы, чым карова,
Прамчымся птушкай на спiнe ўдвух?”
Не разышлася справа хутка з словам,
Мiкiтку хлебам белым падманiў,
Ускочылi браты на спiну, селi роўна,
Альжбеткiн след за плотам зноў прастыў.
Свiнячыя рэкорды дзед забачыў,
Павольна так зняў лейцы ля дзвярэй,
I хлопцам думкi ўзяў i перайначыў:
“Парсюк — не конь, скачы з яго хутчэй!”
Да першых кветак вёска рагатала-
Вось гэта чэмпiён — парсюк Мiкiтка!
Там у “канi”, у гэтым – цэлы цэнтнер сала,
Але ж як пёр па снезе з вiзгам спрытна.
“А што, Альжбета болей не заходзiць?”
Равуць браты, крануўшы плачам сэрца.
“Вунь, лiсяня, па нашым агародзе,
Прайшло, мiльгаючы маленькiм шкельцам.”
22.10.2012, Сяргей Брандт
Каментаваць