Усе рубрыкі

Гуляем у хованкі — з 6 месяцаў!

Гуляем у хованкі з 6 месяцаў

Гульні для дзетак з 6 месяцаў

Дзе схавалася цацка?

Гульня для маленькіх дзетак, якія толькі навучыліся поўзаць.
Гульна карысная, каб стымуляваць іх актыўнасць, а таксама навучыць уставаць і запаўзаць на розныя рэчы (канапу, зэдлікі).
Вы кладзеце цацку навідавоку ў дзіцяці — на столік альбо на паліцу, ці ў іншае месца.
Малому давядзецца прыкласці пэўныя намаганні для таго, каб дастаць любімы мячык.

Пад якім кубачкам?

Спатрэбяцца некалькі аднолькавых кубачкаў (прыдадуцца пластыкавыя альбо з-пад ёгурту).
Для пачатку хопіць двух, потым можаце ўскладняць задачу і дадаваць новыя кубачкі.
Вы хаваеце шарык пад адзін з іх, а пасля пачынаеце павольна перасоўваць ёмістасці, мяняць іх месцамі.
Потым прапануеце дзіцяці адгадаць, дзе зараз знаходзіцца шарык.

А хто там гаворыць?

Вы па-сапраўднаму хаваеце музычную цацку, а дзіця па гуку яе шукае.

Вызваліцель

Вы хаваеце нешта ў скрыначку.
Пасля абгортваеце яе, завязваеце на банцік, заварочваеце ў хустку, складаеце ўсе гэта ў іншыя ёмістасці (у каго на што фантазіі хопіць).
Дзіця павінна вызваліць цацку з палону.

Гульні з 1,5 году

Схаваўся...

Схаваўся...

Хто тут быў?

Можна гуляць у двары і ў хаце.
Спачатку вы тлумачыце, што некаторыя жывёлы пакідаюць прыхаваныя пазнакі, якія дазваляюць даведацца, хто і які тут праходзіў.
А пасля прапануеце самі па паху адшукаць гасадара.
Дома можна пракласці шлях да схованкі духамі, лімонам, грэйпфрутам, а ў двары — расклаўшы (толькі не навідавоку) мяту, палын, бэз.

Куды пайшоў сабака?

Хованка для дзетак ад 18 месяцаў да трох год.
Адбываецца на вуліцы.
Лепш, калі гуляецца некалькі дзетак з двума дарослымі.
Дзеткі адварочваюцца, а вы хаваеце цацачнага сабаку і крэйдамі малюеце заблытаны шлях, якім ішоў сабака.
Трэба прайсці па следзе і адшукаць улюбёнца.
Можна ўскладніць гэтую гульню тым, што вы намалюеце 2 віды шляхоў, адзін з якіх — несапраўдны.

Гульні з 3 гадоў

Шукаем скарб

Вы складаеце план мясцовасці, па якім дзіцё альбо цэлая каманда павінны адшукаць схаваны клад.
План можа быць простым — намаляваны на паперы з відарысамі канкрэтных рэчаў альбо нейкімі ўмоўнымі абазначэннямі.
План можа быць складаным — калі дзеці па мапе знаходзяць падказку, разгадваюць яе, каб адшукаць іншую, і так да бясконцасці.
А напрыканцы знаходзяць падарунак.
Але схаваным старым сланом тут не расплоцішся, лепш падрыхтаваць пакунак з печывам ці сухафруктамі :)

Падрыхтавала Стася Губарэвіч
Арыгінал артыкулу глядзіце на dzietki.org

1 казачнік нешта сказаў Гуляем у хованкі — з 6 месяцаў!

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>