Усе рубрыкі

Кук-мак, кук-мак, выбірай адзін кулак!

Курыца-квактуха Вадзіла дзяцей Каля кляцей. Квох — сесьці На красным месці, Яечка зьнесці.

***

Бегла курка па таку, Па зялёным табаку, Ела цукар і мядок, Адчапіся, каралёк.

***

Хадзіў бусел па балоту, Ён шукаў сабе работу. Шукаў, шукаў, не знайшоў І заплакаў дый пайшоў.

[...]