Імкнецца да долу хваінка,
Зямлю хоча пацалаваць,
Глядзіць на яе аблачынка,
І хоча хваінку абняць.
На воблачка – вочкі з-пад хваляў
З нясмелай надзеяй зырчаць,
А з рыбкай (шалёная мара) —
Вясёлка жадае гуляць.
Ня могуць з дубамі шаптацца
Пяскі з-за пустэчы далёкай,
Сланечнікам – не цалавацца
З халодным сугробам высокім.
Ніяк не мажліва туманам
Зглядзець каля сонца свой цень,
Наўрад дапаможам мы марай
Злучыць разам ночку і дзень.
Але калі ўсё ж-ткі захочаш
Каму памагчы ў журбе —
Ня бойсь, твая мара ня збочыць,
Бо сэрца яе разнясе.
Каментаваць