Усе рубрыкі

НЕЗВЫЧАЙНАЕ ЗВЫЧАЙНА – Сяргей Брандт

Ноч ласцiцца да далоняў
Зорак i сцяжын астральных.
Па вадзе плыве, не тоне,
Смак прыгоды незвычайны.

привидения

I выходзяць зданнi з плену,
Вобразам забытых продкаў.
З цяжкiх пыльных габеленаў,
Вышытых жыццём кароткiм.

Не пабачыць сiнiх хваляў,
Край змянiўся за хвiлiну.
Патануў у туманных далях
I як крыж у цемры згiнуў.

A цяпла не ўсiм хапае,
Пад малой далёкай зоркай.
У вокны зданнi зазiраюць
I iдуць сваёй старонкай.

Гучна ўсхрыпваюць конi,
У начы патух агеньчык.
Ноч масцiцца на далонях
Зорак i, як птушка енчыць.

Сяргей Брандт, 22.11.2012

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>