Усе рубрыкі

Пад ружовай зоркай — Сяргей Брандт

Перайдзi праз кладку па вадзе,
Рэчка парасла густым чаротам.
Вольхi чорныя слупамі дзе-нiдзе,
А на купiнах ладкуецца сумота.

деревня

Ветрам цягне пажаўцелы лiст,
Ён маланкай круцiцца на хвалях.
Лясных птушак задранцвелы свiст
Прагучыць малiтвай памiнальнай.

На прыбраным полi, як жабрак,
Ходзiць бусел, падбiрае зерне.
Дождж асеннi на цяжкiх канях
Прабяжыць маркотна па карэннях.

Дымам смачным цягне да гары,
На ўзгорках сустракае вёска.
Там калiсьцi людзi добрыя жылi,
Ткалi ручнiкi iз льна на кроснах.

Песнi пелi пра каханне i зямлю,
Даглядалi дзетак i чакалi святы.
Жалi жыта ды кiдалі ў раллю
З бульбаю густы туман кудлаты.

Адгудзелi зiмы, як вяртлявыя шмялi,
Вёска парадзела на ўзгорках.
Дымам горкiм i не цягне да гары
Шлях вясковы пад ружовай зоркай.

Сяргей Качанаў-Брандт, 11.11.2015

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>