Усе рубрыкі

Прывітанне, мяне завуць Рыська! – Сяргей Брандт

Цікавыя навучальныя апавяданні для маленькіх дзетак, якія пойдуць у школу. Беражыце лес!
75989789_325629_original

Мае маленькія сябры, калі вы наведаеце разам з бацькамі Налібоцкую пушчу, то  ўбачыце маляўнічыя, мілыя куточкі лесу, непаўторную прыгажосць азёр, рэк, пазнаёміцеся з дзіўным светам птушак, звяроў, адчуеце чароўнае хараство і прыгажосць гэтых месцаў.
Мяне, майго браціка, тату з мамай  акружае вельмі пяшчотны і мудры лес. У  ім растуць дрэвы, кусты, травы, жывуць птушкі, звяры, насякомыя. Мы кожны дзень карыстаемся яго цудоўнымі дарункамі.
Напрыклад, лес з’яўляецца вялікай і самай сапраўднай фабрыкай па вырабу кіслароду, месцам для адпачынку, домам для нас, звяроў, і птушак, служыць крыніцай натхнення для мастакоў, кампазітараў, пісьменнікаў, падказвае шмат тэм і вобразаў, дапамагае стварэнню цудоўных твораў…
Значэнне лесу ў жыцці чалавека неацэннае. Нездарма мудрыя людзі гавораць: «Ссек дрэва – пасадзі два».
Вы, напэўна, бачылі на  дарогах шчыты з надпісамі: «Беражыце лес!» Я вельмі хачу, каб кожны з вас задумаўся, што хаваецца за гэтымі словамі і, каб памятаў пра іх. Бо калі ў гарачае надвор’е пакінуць у лесе непатушаны акурак, запалку, вогнішча – узнікне пажар. А гэта смерць для дрэў, траў, звяроў, птушак, насякомых, ягаднікаў, грыбных месцаў.
Маё пажаданне да вас будзе наступным: спыніцеся своечасова, заўсёды пакідайце пасля сябе чысціню на лясных палянках, уздоўж лясных сцяжынак і месцах для адпачынку.
06.08.2013, Сяргей Брандт

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>