Пятро, Пятро,
Падай вядро.
Карове піць —
Табе жмурыць!
Сава, соўка,
Маладая ўдоўка,
Сядзець на павеці,
Люба паглядзеці:
Сама шэранькая,
Дзюбка доўгенькая.
Дзінь-бразь,
Выйдзі, князь,
Не забудзь дзіця.
— Заяц-месяц,
І дзе быў?
— У лесе.
— Што дзелаў?
— Лыкі драў.
— Куды клаў?
— Пад калоду.
— Выйдзі вон і з карагоду!
Бег сабака цераз мост,
Чатыры лапы, пяты — хвост,
А шостая — галава,
Выходзь, хто на літару «А».
Саломінка,
Яромінка,
Прэла,
Гарэла,
На мора ляцела.
Касцюк,
Масцюк,
Радзівон,
Пайдзі вон.
Каментаваць