Неяк раптоўна збег шэры снег,
Лес прачынаецца з доўгага сну.
У гомане шумным разлiтых рэк,
Водар духмяны дорыць вясну.
На сухенькiм месцы, каля сасны,
На час кароткi, але для ўсiх!
Дзеткi маленькiя цёплай вясны,
Нечым таемным цягне ад iх.
Бабуля-шаптуха збярэ сон-траву,
Высушыць у хаце яе за ракой.
З добрай пяшчотай аддзячыць вясну,
Здымае хваробу адвар, як рукой.
Многа гiсторый раскажа народ,
Пра цуд духмяны роднай зямлi.
Зноў сон-трава адцвiце на ўсход,
Хутка вярнуцца дамоў жураўлi.
12.03.2013 Сяргей Брандт
Каментаваць