Усе рубрыкі

Светка-катлетка, длінная шкарпэтка

drazhnilki

Андрэй не дурэй,
Не дзяры капоты!
Не ты ткаў,
Не ты праў
Не твае работы!

Апанас, Апанас!
Твая жонка у нас
Увалілась у квас,
Лаві сем год нас!

Віця, Віця, Віцяля,
З’еў карову і цяля.
І дванаццаць парасят
Толькі хвосьцікі вісяць.

Людзік — пудзік.

Мікіта! Ці ты та?
— Не я то, мой та-та.
Мікіціха дзяжу месіць,
А Мікіта сьпіну чэшыць.
Мікіта дровы сячэць,
А Мікіціха бліны пячэць.
Сячэць дровы яловыя,
Пячэць бліны паловыя.

Натальля — пральля.

Кузьма — вераценьнік.
Пайшоў у бярэзьнік,
Сабакі дагналі,
Нагу адарвалі.

Сяргей-верабей
На кані катаўся,
Рукі, ногі паламаў,
Без штаноў застаўся.

Піліп да ліпы прыліп.

Дзілінь-дзілінь-баў!
Саўка прапаў!
Палажылі Саўку
На белую лаўку.
Лаўка трасецца.
Саўка сьмяецца.
Курачка сакоча —
Савачка рагоча.
Дзілінь-дзілінь-баў!
Саўка прапаў!

Светка-катлетка,
Длінная шкарпэтка.

Франак — абаранак.

Юзік скруціўся ў гузік.

1 казачнік нешта сказаў Светка-катлетка, длінная шкарпэтка

  • metalhead

    Вот, меня дедуля всегда дразнил:

    А Miкiта сеяў жыта,
    А Мікіціха гарох.
    А Miкiта павалиўся,
    А Мікіціха навярох!

    Исправьте если что )

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>