|
Жыў быў Баранчык. Звычайны Баранчык, які на першы пагляд нічым не адрозніваўся ад іншых. Меў звычайныя закручаныя рожкі, звычайны беленькі кажушок ды звычайныя маленькія барашкіны капыты.
Але быў той Баранчык вялікім гультаём. З ранку да вечара ўсе звяры шчыруюць, ежу сабе на зіму назапашваюць.
[…]
Беларуская народная казка Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. — 16 с. Серыя “Казка за казкай”
Серыя «Казка за казкай» прадстаўляе на суд дашкалят яшчэ адну беларускую народную казку. Выразныя ілюстрацыі, вытрыманыя ў нацыянальным стылі, зроблены мастачкай Галінай Хінка-Янушкевіч. Прафесійна выпісаныя гарэзлівыя персанажы Баран, Воўк, Ліса, Мядзьведзь і інш. вандруюць са старонкі на старонку.
Кніга цікавая […]
Быў раз дзед, а ў таго дзеда баран.
І захацеў той дзед зарэзаць свайго барана. Толькі пачаў рэзаць, трошкі бок абадраў, а баран усхапіўся ды ўцёк і схаваўся ў лісіную норку.
Дзедка
Барашка
Ліска
Прыйшла ліса ў норку, ажно там нехта сядзіць. Спужалася лісіца і пытаецца:
[…]
Быў сабе вол, баран, гусак і пеўнік.
Жыў сабе вол…. Малюнак charash-song.livejournal.com
Надыходзіла зіма, дык вол i кажа:
— Ведаеце што… зіма надыходзіць, холад будзе, — трэба хатку ставіць.
Дык тыя на яго напалі:
— Выдумаў ліха ведае што! У нас ёсць пер’е, у барана — воўна, то мы й не памерзьнем. […]
|
|