Усе рубрыкі

Аты-баты, шлі салдаты

Аты-баты, шлі салдаты, Аты-баты, на базар, Аты-баты, што купілі? Аты-баты, самавар. Аты-баты, колькі стоіць? Аты-баты, тры рубля. Аты-баты, хто выходзіць? Аты-баты, гэта я.

***

Ані-бані, што пад вамі, Пад жалезнымі стаўбамі? Унчык-бунчык, сам гарбунчык, Серабраны крэст.

***

Ані-бані, што пад намі, Пад жалезнымі стаўпамі? Сіта, пліта, квас, Адыйдзі, дурак, ад нас. […]

Ас бас кіслы квас выбірайся чорт ад нас!..

Сядзіць немец на паліцы, Лічыць дзеці на вуліцы: Айн, цвай, драй — Міша вылятай.

***

На стале ляжала міна, Па-нямецку гаварыла: — Энік, бэнік, шмык, Выйдзі, маленькі мужык.

***

Сядзіць зайчык на прыпечку, Лічыць дзяцей па-нямецку: — Сьцяпан, Лявон, Выйдзі вон.

***

Цок-цыгірок, Пана фіда-футарок. Прэла, гарэла. Вусь, барадусь, Кіслы квас, Лаві нас!

[…]