Усе рубрыкі

Карней Чукоўскі — Блытаніна

Замяўкалі кацяняты: “Мяўкаць годзе адзінока! Хочам мы, як парасяты, Рохкаць!”

А за імі – качаняты: “Не жадаем болей кракаць! Хочам мы, як жабяняты, Квакаць!”

Свіначкі замяўкалі: Мяў,мяў!

Котачкі зарохкалі: Рох, рох, рох!

Качачкі заквакалі: Ква, ква, ква!

Курачкі закракалі: Кра, кра, кра!

[…]

Беларускія народныя казкі ў mp3

У складанцы 11 казак. Агульны час 1 гадзіна 7 хвілін. Літаратурная апрацоўка казак: Я.Колас (1), А.Якімовіч (2—11). Чытае Віктар Манаеў.

Складанку магчыма купіць на cd! Купіць

Спампаваць:

[…]

Як звяры хвасты атрымоўвалі (народная казка)

Быў такі час на зямлі, калі звяры ня мелі хвастоў. Заязь страшэнна дакучала ім: абараніцца звяры ня мелі чым. І вось аднойчы ад ляснога цара выйшаў загад, каб звяры йшлі хвасты атрымліваць. Пайшлі ганцы ўва ўсе канцы з пушчаў, лясоў і палёў склікаць звяроў. Паведамілі ваўка, лісіцу, куніцу, пабудзілі й мядзьведзя ў яго бярлозе…

[…]

Баран бок абадран (народная казка)

Быў раз дзед, а ў таго дзеда баран.

І захацеў той дзед зарэзаць свайго барана. Толькі пачаў рэзаць, трошкі бок абадраў, а баран усхапіўся ды ўцёк і схаваўся ў лісіную норку.

Дзедка

Барашка

Ліска

Прыйшла ліса ў норку, ажно там нехта сядзіць. Спужалася лісіца і пытаецца:

[…]