Усе рубрыкі

Апошняя завiруха. Сяргей Брандт

Пацягнула цьмяна-чорным, У паветры кропкi льду. I панесла, як гаротным, Дробным снегам праз ваду.

Зараўлi здзiўлёна дрэвы, Птушак нават не чуваць. Адчынiла зiма дзверы, Каб на тыдзень ачуняць. Кружыць i мяце па кругу Снегам дробным праз ваду. Стогне зверам завiруха, У паветры кропкi льду.

Сяргей Качанаў-Брандт, 24.02.2015

[…]

Завіруха — Сяргей Брандт

Крупой бераг зацярушыць, Цягне белым па вадзе. Завiруха ў танцы кружыць, Снег раўнёханька кладзе.

Бруд схаваецца надоўга, Толькi нейдзе мшыць рудым. У белых новенькiх ватоўках Стаяць хваiнкi i кусты.

Сяргей Брандт, 21.07.2014

АДНОЙЧЫ Ў ЗIМКУ – Сяргей Брандт

Сыпiць ветрык на страху Снег, як белую муку. Гурбы цукру намяла I мяце мацней зiма. Лiзнуў белае ваўчок — Адмарозiў язычок. „Не салодкае, не смачна, Пахне стылым” – кажа качка.

Сыпiць ветрык на страху Снег, як белую муку. Гурбы цукру намяла I мяце мацней зiма.

Сяргей Брандт, 02.07.2013

[…]