|
Пацягнула цьмяна-чорным, У паветры кропкi льду. I панесла, як гаротным, Дробным снегам праз ваду.
Зараўлi здзiўлёна дрэвы, Птушак нават не чуваць. Адчынiла зiма дзверы, Каб на тыдзень ачуняць. Кружыць i мяце па кругу Снегам дробным праз ваду. Стогне зверам завiруха, У паветры кропкi льду.
Сяргей Качанаў-Брандт, 24.02.2015
[…]
Пабач, якая сёння завiруха за акном! Мяце i сыпле, як нiколi ў гэтым годзе. Зачаравала вёску зноў цудоўным сном I лес з зямлёй звяла ў белым карагодзе.
У гэты незвычайны на прыгоды час, Калi рэальнасць пагубляе свае формы, Пачне жыццё змяняцца, здымкам у анфас, Да ранiцы святло застанецца аморфным.
На двор паклiча выйсцi, […]
Сядай побач і паслухай: На дварэ раве, злуецца, Снегам кружыць завіруха І засыпіць усё здаецца.
Пацякло святло ад печы Сваім подыхам лагодным. У зімовы доўгі вечар Спаліць сум твой і турботы.
І пасцеліць ладна ложак, Як сапраўдная бабуля. Калыханка словам божым, Каб усе ў хаце заснулі.
За акном сапраўдна ціха, Снег гарыць, як […]
Крупой бераг зацярушыць, Цягне белым па вадзе. Завiруха ў танцы кружыць, Снег раўнёханька кладзе.
Бруд схаваецца надоўга, Толькi нейдзе мшыць рудым. У белых новенькiх ватоўках Стаяць хваiнкi i кусты.
Сяргей Брандт, 21.07.2014
|
|