|
Дзе цякла крывёй вайна, Пачарнеў, абрузг бульбоўнiк. Два крыжы, бяжыць вада, Змерлае — жыцця ахоўнiк.
Залаты змаўклiвы лес, Ля вады дрыжаць асiны. Толькі час той не ўваскрэс, Жаль пакiнуў успамiны.
На сукнi старых дарог Хата побач, зданнем быццам. Кленча каля камня змрок, Просiць сцiпла памалiцца.
Сяргей Качанаў-Брандт, 27.10.2015
Ніжнія Талуі — вёска ў […]
Пад самым акном Свой дзiцячы аброк Збiрае расхрыстаны Восеньскi змрок.
Лагодных усмешак Амаль кошык цэлы, А сны ён збiрае Да ранiчкi белай. Сны дзетак маленькiх — Iрынкi, Арцёмкi, Ступае ён цiха, Бо носiць валёнкi. А сам ён не мае Фарбованых сноў, Старанна збiрае Дзiцячыя зноў. Ён потым сны Дзетак малых разглядае, А з […]
Анёл дакрануўся да сэрца крылом, Здаецца жыццё было думкаю, сном. Анёл невядомаю птушкай лятаў, Ён нешта ў сне маім цудна спяваў. Мой добры Анёл!
Ад спеву цудоўнага я ўбачыў здалёк, Што неяк мягчэй стаў на дотыкi змрок. I зорачак яркiх бурштынкi агнём Анёл расцярушыў у цемры крылом. Мой светлы Анёл! А потым […]
Пад вячор зязюля лiчыць, Дзетак сваiх горка клiча. Змрок пагоркi абгарнае, Птушка плача, не спявае.
Колькi было гэтых вёснаў? Па чужых малыя гнёздах. Золкaм ля ракi цярушыць, Але ж праўду не парушыць. I ляцiць плач над узлескам, Там, дзе выраслi пралескi. Пад вячор зязюля лiчыць, Дзетак сваiх горка клiча.
Сяргей Качанаў-Брандт, 10.03.2015 […]
|
|