Жыцьцё – нібыта мара,
Ды ходзіць па сьцяжцЫ
Санлівая Тамара,
Лянота ёй ісьці:
То збочыць да сугробу,
Каб разваліцца там,
То плача, што сугроб той
Падняцца ёй не даў.
Валтузіцца ў снезе
Ды й коціцца на сьцеж.
Устае, а ў думкі лезе:
“Мо, Томка, адпачнеш?”
Хістаецца па ветры,
Як тая мішура,
Ужо ў яе і гетры
змакрэлі спакваля,
І рукавічкі з хусткай
Патроху ўжо “бягуць”,
Тамара жа з лянотай
Сьпяшаецца прыснуць.
Нішто яе ня вабіць,
Не зманлівае лепш
Спакусьлівей пытаньня:
“Мо, Томка, адпачнеш?”
Бывае, калі ў хаце
Зусім бярэ нуда,
Няма з кім пагуляці,
Усё адна, адна —
Уцяміць хутка Тома,
Што ў кухні цікавей,
Пакуль няма нікога —
Жыцьцё ідзе лацьвей!
Ужо пірог з капустай
“Сьпячэ” на целы сьвет ,
І яйкі, і сьмятанка —
Усё пойдзе на паркет.
Пасьля, канешне, прыйдуць
Бацькі яе “хваліць”,
Паглядзяць, ціха сыйдуць,
Папросяць усё змыць.
Тамара, ясна, сьцяміць:
Жыцьцё пайшло не лепш,
Паўторыць зноў на памяць:
“Мо, Томка, адпачнеш?”
І во на вулцы з таткам…
Бы хворая яна?
Чамусьці не цікавіць
Ніводная гульня.
Хвіліна за хвілінай
Плятуцца. Хоць бы што!
Тамара з кіслай мінай
Уздыхвае… Аж во —
Раптоўна бацька чуе
Бы сьмех дачкі сваёй,
Глядзіць ён на малое —
Шчанюк гуляе з ёй!
Звычайны такі пёсік
(З дваровых мо парод)
Тамарчын ліжа носік
І тычыцца ў сугроб.
Дзяўчынка як паглядзе —
Ад сьмеху рве жывот,
Ажно ўсе цёткі-дзядзі
Разявілі свой рот!
Так весела ніколі
Тамарцы не было,
І вырашыў тут татка –
Бярэм яго дамоў!
…І з вуліцы, і ў хаце
Гучыць дзявочы сьмех.
І раз спытае маці:
“Мо, Томка, адпачнеш?”
Каментаваць