Веер, бамбукавы вецер, нацягнуты шоўк,
Хлопчык чытае ў голас бяссмертны сцiшок.
Тысячу год ён прыходзіць па рысках краўца,
Мацае дзеўчына лiст i не бачыць хлапца.
Вецер трымае паветра. Паветра гарыць,
Губы з чарамi слоў не заменяць санскрыт.
Тае бурштын на далонi за чорнай ракой,
Часам зруйнованы словы на мове нямой.
Дзеўчына слухае. П’е i не можа напiцца,
Хлопчык чытае. Па шоўку сцякае жывiца.
Сяргей Брандт, 01.11.2013
Каментаваць