Усе рубрыкі

ЯК З’ЯВIЛIСЯ КАРПАЦКIЯ ГОРЫ – Сяргей Брандт

З НАРОДНЫХ ВУСНАЎ ЦУДОЎНАЯ КАЗКА

Калiсьцi вельмi даўно на паўднёвай зямлi не было нават гор, а была вялiзная, куды вокам
толькi не кiнь, раўнiна. Прасцiралася яна амаль да самага небасхода i не бачна было, дзе яна пачынаецца i дзе яна заканчваецца. Раслi на ёй магутныя дубы i букi, вечназялёныя хвоi ды сосны, беглi iмклiвыя i жвавыя раўчукi з павольнымi рэкамi, у якiх усялякiх рыб вадзiлася незлiчымае мноства.

Возера Сіневір

A валодаў гэтай раўнiнай цмок па прозвiшчу Сiлун. Вельмi заможны быў гэты цмок i багаты — зямля шчодра дарыла сваё пад цеплым сонцам і людзей працаваўшых на ёй таксама было вельмi шмат. Жывымi плямамi па лугах хадзiлi гурты хатнiх жывел: кароў, быкоў, коз, авечак, свiнней. Побач з iмi паслiся рэдкія i каштоўныя віды коней. У шматлiкiх рачных тонях плавалi гусi з качкамi, на падворках квахталi куры з жоўтымi пылянятамi. У кожнай вёсцы цi хутары жыхары прачыналiся з самага ранку ад петушынага звонкага спеву.

Збудавалi людзi для свайго пана Сiлуна цудоўны маёнтак з самага бялюткага мармуру на насыпным узгорку. Клаўся спаць цмок на залаты ложак, засцеляны тканымi габеленамi, адпачываў днём, седзячы на сваім срэбраным крэсле. Летам у каштоўную бавоўну апранаўся, а зiмой халоднай у поўсць заморскiх жывёл абхінаўся. Дубовы доўгi стол яго заўсёды ад ежы i вiна смачнага да долу гнуўся.

Пакуль усемагутны уладар ужываў зямныя падарункi, народ яго днём i ноччу даглядаў жывёл, апрацоўваў зямлю, збiраў ураджай, упрыгожваў замак. A сам той народ жыў у сваiх маленькiх драўляных хатках. Жорсткiм быў Сiлун, як паднявольных трымаў ён сваіх слуг, не дазваляў iм нi на хвiлiну пакідаць свой маёнтак, забараняў шукаць iм другі сялянскі лес. Жылi людзi паднявольнымi, паднявольнымi i памiралi.

Памiж тым прыйшоў да цмока працу шукаць малады хлопец. Клiкалi яго Карп, па прозвiшчу той хлопец быў Дняпроўскi, так як нарадзiўся на беразе магутнага Дняпра. Пайшоў ён шукаць iншы лес амаль у дзесяць гадоў, пасля таго як памёр яго бацька. Вось хлопчык i павінен быў сам зарабляць грошы, каб сябе пракармiць ды матцы сваёй беднай трохi дапамагчы. Так ён аднойчы i патрапiў ва ўладаннi цмока Сiлуна. На дзесяць доўгiх гадоў затрымаўся хлопец — спачатку гусей ды iндыкоў пасвiў, затым — коз з авечкамi даглядаў, падрос трохi — сена пачаў касіць ды зямлю стальным плугам араць. Вельмi добра працаваў сам i другiм, калi тым цяжка было, моўчкi дапамагаў. Спадабаўся ён беднаму народу, прыйшла да яго павага людская.

А калi дваццаць гадоў юнаку споўнiлася, палiчыў ён, што досыць на пана працаваць, патрэбна i да сваёй хаты збiрацца, бо грошай за гэты час ён напрацаваў шмат i пайшоў ён тады да Сiлуна за разлiкам. Было гэта ў вячор, але не слухаў цмок словы Карпа: тры разы хлопец у голас прасiў грошы яму адлічыць за працу i да хаты адпусцiць i тры разы цмок позiрк свой у бок адвадзiў, нічога яму не адказваў. А калi ў чацвёрты раз пачаў – зароў на яго Сiлун, бо не спадабалася яму тое, што работнiк паспрабаваў пакiнуць свайго ўладара без яго дазволу. Раззлаваўся цмок, вочы чорнай крывёю налiлiся, схапiў ён Карпа i грымнуў з усёй моцы хлапца аб зямлю так, што аж ямiна глыбокая зрабiлася.

Ды толькi не адны людзi паважалi Карпа, зямля таксама была яму ўдзячна за дабрыню i пяшчоту, за яго адносiны да працы і дапамагла яна хлопцу, цудоўнай сiлай надзялiўшы.

Устау Карп, схапiў Сiлуна i таксама аб зямлю з усёй моцы бразнуў. Адзiн раз, другi…Толькi гул па ўсёй далiне пайшоў. Трэснула зямелька і патрапіў злы цмок у цёмную падземную пячору. Паспытаў наверх вылезцi — не атрымалася. Пачаў ён тады бiць сваiмi цяжкiмi кулакамі ў сцены ды так моцна, што на паверхні зямлі горы пачалі з’яўляцца. Але не адпусцiла зямля Сiлуна, не дапамагла яму вызваліцца.

Прачнулiся зранку людзi i ўбачылi, што няма болей раўнiны — аднi горы з усiх бакоў. А на месцы каштоўнага маёнтку — возера глыбокае з’явiлася. Празвалi яго Сiнявiрскiм таму, што яно блакiтным было, быццам само неба. A горы ў хвалу Карпу — Карпатамi. I пачалi людзi на тoй зямлi жыць вольна i шчаслiва. Карп да хаты сваёй вярнуўся.

Ды толькi цмок Сiлун нiяк супакоiцца не можа. Кажуць старыя, што кожны поўны месяц спрабуе ён наверх вылезцi, б’е ў сцены сваёй схованкi кулакамi, злуецца. Па праўдзе кажучы, новыя горы не паяўляюцца, напэўна, моц сваю ён са стагоддзямi пагубляў.

Сяргей Брандт, 20.05.2014

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>