|
Лiчыў зоркi — памылiўся, Бо за нешта зачапiўся. А калi на ногi ўстаў, Глядзець на неба перастаў.
Спачатку пеў нямыя словы, Быццам быў зусiм здаровы. Але ж нiхто не зразумеў, Мабыць грыпам свет хварэў. Напiсаў тады я казку, Людзям даў адну падказку. Вось толькi словы не гульня — Не маюць сэнса i […]
Крылом чарнюткiм жоўны У госцi прыйдзе поўнач. Заплюшчаць сцежкi вочы, Як птушка крыкне тройчы.
А ноч з расой вiльготнай, Адшэпчуць даль сумотную. Пральюць з вядра над хатамi Бурштынкi зорак з латкамi.
I свет, што над мястэчкам, Запалiць у вокнах свечкi. Тканiнай белай увесь ганак Накрыў туман, чакаўшы ранак.
Сяргей Брандт, 15.09.2014 […]
Лісце крушыны на доле ляжыць, Сырасцю цягне, у тумане дрыжыць. Возера, бераг з прыціхшым чаротам, І цягне маўклівай асенняй сумотай.
Кроплі парвалі далонь павуціны, Крывёю блішчаць дарагой журавіны. Галінкай вярба запрашае ў цяпло, Пад хмарай зваліўся грак на крыло.
Вецер з дажджом гоніць сум па вадзе, Восень павольна ў кароне ідзе. На […]
Дакранiся да роднага слова, Да арнаменту родных лясоў. Восень тчэ з павуцiння абнову, Каб развесiць у кожны куток.
Без сустрэч-пасядзелак да ночы, Без вясковых i простых людзей, Мова срэбрам пралiцца не хоча, Вось бы з ёй сустракацца часцей.
Ноч адыйдзе павольнаю справай, Ранкам будзе цудоўны настрой. Багдановiч, Мiцкевiч, Купала… Гоман птушак над […]
|
|