Усе рубрыкі

Пра каляды: у чым сутнасць свята?

Каляда — гэта свята традыцыйна беларускае. Але вось сутнасць яго — гэта тое, пра што сучасныя гараджане забыліся.

Каляду зараз у нас адзначаюць часцей за ўсё ў студзені, але на самой справе свята звязана з днём зімовага сонцастаяння — гэта і ёсць сапраўдны народны Новы год па сутнасці. Адразу за Калядой пачынаюцца святкі […]

Учора звячора (Калядная песня)

Учора звячора Засвяціла зора.

Зора засвяціла, Свет узвесяліла.

Свет узвесяліўся: Хрыстос нарадзіўся.

Хрыстова раджэнне Людзям на збаўленьне.

Людзі, выбягайце, Хрыста прывітайце.

Хрыста прывітайце, Нам каляду дайце.

Паслухаць аўдыё — прыблізна так спяваюць гэтую калядку ў народзе:

[…]

Краіна казак з’явілася на Android

Карыстальнікі мабільных прыладаў на базе Android могуць бясплатна спампаваць цэлую кніжную палічку праілюстраваных ды агучаных кніг на беларускай мове. Акрамя таго, праграма парадуе малечу музыкаю ды спевамі: у асобным раздзеле яны знойдуць цудоўныя песенькі гурта «Агатка» на словы вядомых беларускіх паэтаў, а таксама зборнік тэматычных песенек-размінак.

[…]

Як “размаўляюць” жывёлы па-беларуску? Як размаўляць зь імі?

Усё радзей дзеткі чуюць і бачаць жывёлаў. Яны – персанажы казак. Чытаючы ці распавядаючы дзеткам казкі, варта часьцей агучваць галасы жывёлаў. Малыя тут ж падхопліваюць “му-у, іга-га, ко-ко-ко …”, не чакаючы нават канца сказу.

Дзеці ахвотна адказваюць на пытаньні “А як жа гаворыць конік? Іга-га … Конік іржэ. Скажы “і-га-га”! Дзіця радасна паўтарае. […]