|
Цень шавелiцца ў куце, Хмар цяжарных чарада. I счарнела неяк вусце, У чорных дрыжыках вада.
Дрэвы вецер гне паўднёвы, Гром разок прагаманiў. Трэск маланкi, на галовы Дождж пшанiцу раструсiў. Запалiлi грубку ў хаце, Жоўтым плешчыцца агонь. Тры дзянькi яшчэ да Свята, Трасе грывай змокшы конь.
Сяргей Качанаў-Брандт, 08.04.2015
[…]
Калi б мелi мову Хатынi званы, Яны б расказалi пра жахi вайны. Яны бы прамовiлi: «Хопiць Крывi!» Нашчадкам б данеслi турботы сваi.
Званы б расказалi пра спалены сон, Iх голас грымеў бы ад назваў iмён. Яны бы зламалi фарпост цiшынi, Але слоў не маюць Хатынi званы. Ляцiць над зямлёю жалобы матыў, Успомнiце, людзі, […]
Сват Тарфянiкy, Хрумцяй, З-за вугла не паглядай, Пад акном не бармачы, Не палохай, не хрумчы.
I маленькiх не чапай, Брат Кiкiмары, Хрумцяй. Малачком аблiта луста, Вось табе льнаная хустка. Ты iдзi ў лес сцяжынкай I хрумсцi сваёй галiнкай. Ты маленькiх не чапай, Сын Вадзянiку, Хрумцяй. Як туман вячэрні, згiнь! Я кажу табе: […]
Там, дзе распахана ралля Пад плугам моцнага каня, Узыйдуць потым каласкi I засiнеюць васiлькi.
Там, дзе хвалюецца раўчук I лiчыць ластаўкi хлапчук, Дзе цягне кмiнам ад ракi, Снуюць паважныя гракі. Дзе за абшарамi абшар I трошачкi народных чар, Сцяжынам, як вядома, брат, За вёскай чысты далягляд. Дзе роўныя ляжаць пакосы, Блiшчаць бурштынавыя росы. […]
|
|