Усе рубрыкі

Беларусь — мая старонка. Сяргей Брандт

Там, дзе распахана ралля Пад плугам моцнага каня, Узыйдуць потым каласкi I засiнеюць васiлькi.

Там, дзе хвалюецца раўчук I лiчыць ластаўкi хлапчук, Дзе цягне кмiнам ад ракi, Снуюць паважныя гракі. Дзе за абшарамi абшар I трошачкi народных чар, Сцяжынам, як вядома, брат, За вёскай чысты далягляд. Дзе роўныя ляжаць пакосы, Блiшчаць бурштынавыя росы. […]

Сутнасць калаўрота. Сяргей Брандт

Крыж дацягнеш да Галгофы На сваiх плячах, а потым Сядзеш побач сутык с богам, Кроў змяшаўшы з лiпкім потам?

Смерць адпусцiць, як звычайна, Не адпусцiш — зменай будзеш. Але ж у постацi астральнай Не змухлюеш, не змухлюеш… Твой прыход святлом лiчыўся, Сутнасць не выносiць болi. Але ж там хтосьцi памылiўся, Не вярнуць […]

Шэрая птушка. Сяргей Брандт

ці “А колькі мне, зязюля, гадоў яшчэ засталося?”

Захацелася неяк аднойчы зязюльцы шэрай адной з самых цудоўна-спяваючых птушак стаць. За дапамогай яна паляцела да жоўтага сонейка, што над лесам толькі ўзыходзіла: — Дапамажы мне, цёплае і пяшчотнае сонейка! Вельмі ж хочацца спяваць так, каб нават паветра ад майго спеву не рухалася зусім, а слухала […]

Грэшны Анёл. Сяргей Брандт

Анёл дакрануўся да сэрца крылом, Здаецца жыццё было думкаю, сном. Анёл невядомаю птушкай лятаў, Ён нешта ў сне маім цудна спяваў. Мой добры Анёл!

Ад спеву цудоўнага я ўбачыў здалёк, Што неяк мягчэй стаў на дотыкi змрок. I зорачак яркiх бурштынкi агнём Анёл расцярушыў у цемры крылом. Мой светлы Анёл! А потым […]