|
Пабач, якая сёння завiруха за акном! Мяце i сыпле, як нiколi ў гэтым годзе. Зачаравала вёску зноў цудоўным сном I лес з зямлёй звяла ў белым карагодзе.
У гэты незвычайны на прыгоды час, Калi рэальнасць пагубляе свае формы, Пачне жыццё змяняцца, здымкам у анфас, Да ранiцы святло застанецца аморфным.
На двор паклiча выйсцi, […]
“Выявай цудоўнай над лесам узыходзiць Зорка-бурштын” — так пяюць у народзе. Промнi святочным ззяюць лагодна, Такой i ў небе не бачна нiводнай.
Мабыць яна ёсць надзея людская, I не шкада, што як кропка малая, Бо там каля лесу ў дробнай сядзiбе “Хлапчук нарадзiўся” — крычыць гаварлiва.
Свет зорачкi божай усюды пральецца, А прыме […]
Дзякую сардэчна, восень, За маленькi парасон. Дожджык ранiца прыносiць Незвычайна дробны ён.
Залатое лiсце смеццем Апынецца пад нагой, I цяпла пяшчотнасць дзесьцi Заскуголiць над ракой.
За дажджом пацягне знова Шэрым золкам праз двары, Дым святочнаю прамовай Льецца лёгка дагары.
Сяргей Брандт, 26.11.2014
Ігнату Іпалітавічу Дамейке, Нацыянальнаму герою Чылі прысвячаецца
Дзе глеба стогне без вады, А пыл чырвоны — прысмак гора. Ён там застаўся назаўжды, Як астэроiд, што згарэў над морам.
Дзе дзень бясконцы ад сухот, А над гарой каршак ляцiць I не шуршыць з ракой чарот, А лён блакiтным не карцiць.
Дзе мова ад чужой […]
|
|