|
Можа ты не бачыш? Можа ты не чуеш? Хто ўначы плача У шэранькай кашулі.
Можа гэта дрэвы Сталі яшчэ вышэй? У тумане белым — Плёск вады пацішэй.
На далонях неба Зорак шмат трымае, І каму што трэба У рэчку пакідае.
Можа і не казка, А толькі адгалоскі Таго былога часу На ўскрайку вёскі.
[…]
Iз-пад снегу, на ўзлеску, Паказалiся пралескi. Першы подых веснавы — Павадка грымяць званы.
I гамонiць наваколле, Раўчукi паўсюды ў полi. Каля лужы стаiць грак — Гэта вельмi добры знак.
Хвойнiк малады смяецца: „Зiма доўга не вярнецца! Прачынайся ўсё ад сна, Прынясла цяпло вясна!”
Сяргей Брандт, 02.03.2013
[…]
Жвiр бацькоўскай зямлi Кране цёплым далонь. Iдзе ўздоўж па раллi, Працай стомлены конь.
Там, за чорнай мяжой, Каля ног iмжыць змрок. Пахне памяць слязой, Не чуваць млосны крок.
Што здабыў у жыццi — На той свет не ўзяць. Не прыдбаць, не цвiсцi, Толькi з вечнасцю спаць.
Лес за рэчкай шумiць, Свецiць зоркай […]
Смецце з дзiравага вядра Па вёсцы неяк растрасла. Нешта ўголас балбатала, Мабыць, гэтак чаравала.
Шкло пад вербамi схавала I як чорт затым скакала. Папаўзлi па вёсцы слухi — Справы дрэнныя шаптухi.
Ноч сляды дзяцей збiрала Ды да ранку гатавала. Доўга за акном шарэла — Кажуць людзі нешта пела.
Толькi крокi каля ганку […]
|
|