Усе рубрыкі

НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ ад шчырага хатняга Дамавiка Мiколы – Сяргей Брандт

Частка сёмая ЛЕСАВІК У нашай славянскай, з часам забытай міфалогii, ёсць адзiн дух, якi назаўсёды стаiць побач з лесам. Гэта лясун, лесавік, гаспадар лесу, усiх звяроў, кустоў i дрэваў. Яму вельмi спадабаецца вецер, асаблiва цеплы, летнi, i калi ён iдзе па лесе, то вецер за iм замятае ўсе сляды. Каб напалохаць людзей, лесавік можа […]

Самыя запаветныя жаданні. Казка пра Зорнага Ката і Каляды – Сяргей Брандт

На замеценых снегам вузкіх гарадскіх вуліцах дагараў кароткі снежаньскі дзень, але ўжо ўспыхнулі жоўтымі светлячкамі бронзавыя ліхтары і змроку прыйшлося адступіць, а пазней схавацца ў цёмных пустых падваротнях. Незлічонае мноства святочных вітрын зіхацела рознакаляровымі агеньчыкамі, прыцягвала да сябе дзяцей і дарослых. Напярэдадні Каляд усё навокал станавілася больш прывабным, а дзе немагчыма было схаваць […]

НЕЧАКАНАЯ СУСТРЭЧА — Сяргей Брандт

Лес цямнюткi поўны чар, Замiрае лiст у ценi. Ноч не стане на каленi, Не схавае месяц твар. Не зацягне ў свой сон, Не кране агеньчык сэрца. Рыпнуць горка неяк сенцы, Жаль адыйдзе ад вакон.

За нагу трава кране, Рвецца крык нечалавечы. Але дыхаць болей нечым, Жудасна, як быццам у сне.

Стог сустрэне на […]

ЗЕЛЛЕ АД ДЗIЦЯЧАЙ ЛЯНОТЫ – Сяргей Брандт

Трохi порхаўкi зялёнай, Мухамора жоўты бок. Лiст сухi старога клёна I… гарклявы агурок. Ад кажанчыка крыло — Каб ляноту праняло. Жабяня, таўсты трытон Кладзём побач у бiдон.

Затым жменьку туманоў, Зверху моху i сунiц. Лыжачку дзiцячых сноў I хвасты ад блiскавiц.

[…]