| 
			
		 | 
		
		
				
		
		
		
		
								
										 Белым снегам, чыстым пухам Прымяце садок стары. Мароз з цеткай завiрухай За ноч абыйдуць двары. 
Вокны зробяцца сляпымi: Траў дзiвосных, кветак шмат. Вецер плача ў камiне, Iней кволы студню брат. 
Добра ў хаце, вельмi цёпла, Не бяда, што так мяце. Хай мароз малюе вокны — Ён у хату не зайдзе. 
Будзе ранiчка […] 
 								 	
						
		
								
										У трохкутніках раўнабедраных Нашы вёскі і гарады. Жураўлінае геаметрыя Зноў расчульвае, як заўжды. Штось шчымліва-незразумелае Растрывожыць душу і слых. Гэта неба, ад хмар ссівелае, Адгукнецца сваім “курлы”. 
Так няўтульна, самотна, ветрана, А наперадзе – халады… Жураўлінае геаметрыя Зноў расчульвае, як заўжды. 
 								 	
						
		
								
										 Змешвае ліпень шчодра, Як парфюмер заўзяты Пахі суніц, чабору І сырадою з мятай. Пахне лілеяй белай І шашлыком нярэдка, І нечым незразумелым… Можа, папараць-кветкай? 
 								 	
						
		
								
										Восеньскім вечарам шэрым Зорка сядзела на даху. Звесіла ножкі у цемру, Не адчуваючы страху. Непаслухмянай малечы Вешала сны на карнізы, Ды і дарослым, дарэчы, Шмат рыхтавала сюрпрызаў. 
А занялося світанне Недзе за дахам замшэлым, Зоркі адразу не стала. Можа, у комін зляцела? 
 								 	
						
	
					
 | 
			
 |