|
Па добрай волi родная зямля Настрой заменiць на асеннi, Падзелiць думкi на святло i ценi З кастрышчамi i смеццем на палях. I растварыць у плынi зорны час, Зiмы прыход здаецца нам збаўленнем. Як казачным кароткiм здавальненнем, Якое так чакае пры спатканнi нас. Што была да мяне, што будзе апасля? Жыцця iмгненнага напiсана старонка. […]
Касцёл шчыра пахне воскам, Цiшыня звiнiць такая, Што душа ляцiць к нябёсам Дзе прад Богам замiрае. За малымi прыглядаюць. I звiнiць, звiнiць званочак — Ксёндз малiцца пачынае.
Цiха падляцяць Анёлы, Шчасце дожджыкам пральецца. Меладычна гучаць словы I змякчаюць словы сэрца.
Той касцёл стаiць у Красным, Шчыра пахне свежым воскам. Светам клiча, звонам ясным […]
Вечар зiмнi дагарае, За акном прачнулiсь зоркi. У пячы агонь махае Рудой лапкаю вавёркi.
Сон iскрыстым церушыцца, Спяць малыя i не бачаць, Тое, што ў сне прыснiцца, Па марозе зайцам скача. Разам з зайцам i зайчыха, Вобраз вытканы iз зорак. Снег скрыпiць i пяе цiха, Што вясна яшчэ не скора.
Скачуць зайцы на […]
Кахаю цябе, стары лес, Дзе твае хвоi да нябес. Дзе водар дзiўны ад галiн I я тану, тану ў iм. Зялёнай коўдрай мяккi мох I цiшыня тваiх дарог. Заплюшчу вочы, быццам сплю, I зноў пяшчоту тваю п’ю.
А птушак дзiўных галасы Ўплятуць успамiны ў валасы. Сярэбранай ракою хмар, Забытым словам добрых чар.
Я […]
|
|