Усе рубрыкі

Прыгоды дэтэктыва Бру. Берлінскае здарэнне – Сяргей Брандт. Найлепшыя справы ў вершах

Берлiн. Цiргартэнштрасэ, 30. Нядзеля, ранiца, не спiцца. Грымiць, злуецца тэлефон, Кудысьцi збег салодкi сон.

“Гутэн Морген! Выбачайце! У нас здарэнне — прыязджайце! Кафэ завецца “Рудольф фон Ахам”, Прапалi ноччу пернiкi з макам.

[…]

Прыгоды дэтэктыва Бру. Смачнае абрабаванне – Сяргей Брандт. Найлепшыя справы ў вершах

З вельмi добрым iнтарэсам Цягнiк ехаў цёмным лесам. Вез каўбаскi з Данii, Бо яны там танныя.

Сыр з самога Амстэрдама I прысмакаў розных самых. Жоўтага смачнога мёду Аж дзве поўныя калоды.

[…]

Сон-трава – Сяргей Брандт

Неяк раптоўна збег шэры снег, Лес прачынаецца з доўгага сну. У гомане шумным разлiтых рэк, Водар духмяны дорыць вясну.

На сухенькiм месцы, каля сасны, На час кароткi, але для ўсiх! Дзеткi маленькiя цёплай вясны, Нечым таемным цягне ад iх.

[…]

Прыгоды дэтэктыва Бру. Гумовы боцiк – Сяргей Брандт. Найлепшыя справы ў вершах

Прыйшла маланка-тэлеграма Ад сям’i гiпапатамаў: “Учора вечарам, у балоце, Згубiў сынок гумовы боцiк.

Бру, такое вось здарэннe! Прылятай. Да пабачэння.” Узбярэжжа Белай Косцi, Афрыка чакае ў госцi. Першым рэйсам i адразу Бру ляцiць, няма адказу. Справа майстра хай баiцца, Вось i з Афрыкай гранiца.

З першых крокаў па саване, Бру пытае доўга маму. […]