Усе рубрыкі

Тэстамент — Сяргей Брандт

Беларус! Не лiцвiн, не паляк.
Але як жа твой продак завецца —
Стравiнскас, Завадскi, а можа Шупляк?
Яны так падобны гонарам сэрца.

index

З пагоняю сцяг фарбаваны крывёй.
Не грэх за Айчыну ўкленчыць.
Верасам цягне над хуткай ракой
I нейкай таемнасцю вечнай.

Бульбоўнiк зялёны схавае мяжа.
Туман, як заможная свацця.
Льняным ручнiком агарнута дзяжа,
На кроснах прадзецца багацце.

Прагалiны торфу, балотаў i пушч,
Ды вёсак замшэлых блуканне.
Адзiны фальклор бессмяротнасцi душ,
Праз тысячы вёснаў спатканне.

Сяргей Качанаў-Брандт, 26.06.2016

Сярод непраходных балот — Сяргей Брандт

Гiсторыя, якая вельмi падобная на казку
ЧАСТКА ДРУГАЯ

Ачнуўся хлопец, калі за мурзатымі шкельцамі невялічкага акенца па-ранішняму шарэць пачало. Ад тоўстых самаробленых васковых свечак адны толькі агаркі засталіся, а ў памяшканні яшчэ змрок непраходны ляжаў. Вельмі хацелася піць ды галава кругалі час ад часу выкручвала, калі ён прыпомніць учарашняе здарэнне спрабаваў: куды патрапіў, што згубіў няведама дзе. Але павярнуўщы галаву на бок, небарака заўважыў нешта такое побач з сабой, што толькі ў благім сне можна сустрэць: падобную на таўстую жанчыну, вялікую слізкую рапуху.

болото

Гэтая істота моцна трымала хлопчыка за руку, прыціскаючыся да яго сваім пупырчатым
бокам. Хлопец пачаў успамінаць і яму ад такіх успамінаў зрабілася дрэнна і млосна. Варажбітка ачаравала яго, падліўшы ў кубак нейкіх зёлак, каб ён згубіў розум і яшчэ адну ноч разам з ёй правёў. І цяпер ён пачаў заўважаць, як гэтая істота пад ранішнім святлом пачала ператварацца ізноў у жанчыну і хлапчук як можна далей адсунуўся ад варажбіткі. Што рабіць далей ён не ведаў. Крадучыся як злодзей, выскачыў з хаткі перавёў нервовае дыханне. Над балотамі вісеў густы туман, быццам нехта малако парное праліў на непраходныя абшары. Туман гэты амаль схаваў вузенькую сцяжынку, па якой юнак спрабаваў уцячы як мага далей ад жудаснага месца. Хлопчык нырнуў у белае завіхрэнне і яно праглынула цалкам жывую истоту нават постаці не заставіла, мацаючы яго з усіх бакоў мокрым нежывым языком.
Чым далей праціскаўся ў тумане вучань варажбіта, тым болей гусцеў туман прытанцоўваючы вакол яго, робячы шлях далей немагчымым. То з аднаго боку то з другога ўставалі пачварныя жудасныя зданні, а потым спрытна хаваліся назад у малочнае варыва. Доўга ішоў юнак, спатыкаючыся на купінах, па сцяжынцы пакуль на старое месца не патрапіў. Хатка на купіне стаіць з галінак вербных і чароту пабудавана, а навокал жаб і рапух
Столькі, што і кроку далей не наступіўшы, на балотную істоту не зрабіць. Яны лыпалі вялі
кімі вачымі і разявалі свае мярзотныя пашчы, зачыняючы яму зваротны шлях у вёску і ад
соўваючы хлапца трохі назад да хаткі на купіне. А потым з’явілася варажбітка з кубкам,
над якім кружыў пар і лагодна прамовіла.
Чаму ты уцёк так рана ад мяне, мой маленькі хлопчык. Нават не пачаставаўся добрай гарбатай зранку. Вось трымай ад мяне самае смачнае што маюць мае мясціны. Я ведала, што ты вернешся і прыгатавала табе гарачага віна з салодкіх дурніц. Трымай жа кубак, хлопчык.
Не буду піць атруту з тваіх рук, варажбітка. Адпусці мяне лепей да хаты. Я цябе не хачу
бачыць. «А чаму так табе не падабаецца, жанчына?» — прамовіла яна голасам падобным на кваканне балотнай істоты. «Ты не жанчына, ты нешна згубленае богам і знойдзенае чортам. Ты вялізная слізкая жаба. Я бачыў цябе сёння ранкам на ложку. Лепей памерці, чым спаць з табой разам».
Яна перастала шчурыць сваю пастку ад усмешкі і толькі прамовіла: «Калі так ідзі сабе куды ідзеш, але смутак пойдзе з журбой і страхам услед за табой, ахрак людскі».
Бедалага бег як той заяц шарак з усіх ног, спрабуючы як мага хутчэй пакінуць гэтыя месцы,
прапахшыя смерцю і жабовым шабуршаннем. Неба завалакло хмарамі, сонейка прапала за
імі ізноў з’явіўся туман з подыхам псіны і гнілых могільных кветак. Хлопец праваліўся па
пояс у густую жоўтую як гной жыжу, але працягваў ісці ў напрамку да берага, да якога было некалькі сотнях крокаў і ён бы ступіў на сухую зямлю і забыўся бы пра ўсё тое, што здарылася з ім гэтай ноччу.
Рука яго схапила першыя галіны малодзенькай вярбы, а ён кінуў позірк апошні назад і самлеў ад убачанага. За спіной яго сядзела вялізная жаба. Яна ухапіла хлопца за каўнер моцнай брыдкой лапай і нырнула з ім у самую глыбіню непраходнага балота.
Хвалі падняліся уверх, кранулі карэнне маладой вярбы у апошні раз і адыйшлі ўглыб,
зраўнялі паверхню, схваўшы у глыбіні вялізны сакрэт тутэйшых балотных мясцін.
У мястэчку ніхто болей не бачыў хлопчыка, вучня варажбіта, ніхто болей не чуў пра знахарку, што жыла раней на тарфяных дрыгвяных месцах. Але кажуць старыя, што калі месяц становіцца цяжарным, то можна заўважыць у тых мясцінах сярод тумана худую постаць хлопчыка, які хаваецца ад вялізнай істоты ў галінках хмызняка або ў густым быццам бы пралітае малако, тумане. А за ім скача чорная і цяжкая рапуха з распахнутай пашчай.
Можа і лгуць, а мо і не. Каб самому убачыць, трэба патрапіць у тыя мясціны, а ўсё часу няма. Да пабачэння, мае чытачы, да наступнай сустрэчы.

Сяргей Качанаў-Брандт, 22.05.2016

Апошні волат зямлі беларускай — Сяргей Брандт

Цячэ магутны Нёман блакiтным шляхам памiж берагоў высокiх, памiж лясоў неабшарных i лугоў раздольных, памiж скошаных сенажацей i шэрых маўклiвых ільняных палёў. Нясе хвалi свае ён цяжкiя у самае сцюдзёнае мора. Доўгай стужкай празрыстай ляжыць яго кiрунак праз гарады i вёскi, мястэчкi розныя. Не ведае Нёман нi межаў нiякіх, нi даглядаў асаблiвых, нi замежных моў суседнiх зямель. Не забыўся ён за шматлiкiя стагоддзi пра свае прыродай дараваныя вальносцi, бо памяць яго засталася жыць у халодных раўчуках i жвавых рэчках, якiя танюсенькiмi артэрыямi працягнулiся ўздоуж i поперак зямелькi народа беларускага.

кре

Бруiцца звонка лясная крынiчка. А ты прыслухайся, як цудоўна яна спявае пра край наш родны, пра народ славянскі, пра щчасце людское. Шкада толькi, што не кожны яе спеў лагодны разумее. А калi гэта сапраўды так, тады слухайце ўважлiва гiсторыю, што паведаў мне гарэзлівы струменчык лясны.
Здарылася гэта даўным-даўно, тысячы гадоў таму назад, калi яшчэ па зямлi хадзiлi сапраўдныя волаты, якiя разумелi вельмi добра клёкат буслiны i шорах дажджу ў час летняй навальнiцы. Тады яшчэ магутны Нёман меў свайго брата-блiзнюка, таксама магутнага i бясконцага. I не было ў братоў анiякiх назваў цi мянушак асаблiвых, як не было назваў у шматлiкiх рэк i азёраў, так як яны ўсе былi роднымi памiж сабой. А была яшчэ адна асаблiвасць — адзiн брат на паверхнi зямлi свае воды нёс, а другi- сабе глыбока пад зямлёй шлях доўгi праклаў. Так i рабiлi яны справу сваю супольна, несучы хвалi цяжкiя да мора салёнага. Потым старэйшы, якi глыбока пад зямелькай бег, захварэў вельмi цяжка i амаль праз няпоўны месяц высах цалкам. Засталося пасля яго смерці пад зямлей толькi высахшае русла, болей падобнае на нару крата цi на нару смаўжа дажджавога, але памерамi вялiзней у шмат тысяч разоў. Волаты потым знайшлi яе, адбудавалi пад жыллё i мешкалі сабе там далей, нiкога не чапаючы i сябе на позiрк чалавечы не выстаўляючы.
Але ж калi бяда з горам чорнымi хмарамi ахаплялі ўсё навокал, падымаўся з схованкi адзiн волат наверх, дапамагаў людзям спакой i мiр вярнуць, ворагаў злых за мяжу далей прагнаць, i як толькi ён рабiў такую патрэбную справу, адразу ў магутны дуб ператвараўся. Колькi войнаў з пажарамi ды бед са слязьмi прайшло па зямлі нашай роднай за доўгiя, доўгія часы, нават Нёман запaмятаваў. Вось толькi скажу па сакрэту, пасля гэткiх спраў застаўся i спiць на вялiзным ложку пад зямлёй, непадалеку ад мястэчка Крэва, апошнi волат зямлi беларускай. Ён свайго часу чакае, каб выйсцi на свет i дапамагчы людзям перамагчы шалёнага ворага.
Пасля апошняй вайны крывавай 70 гадоў ужо прамiнула, раны на палях загаiлiся, лясы новыя i светлыя паднялiся на тых месцах, дзе загiнуўшыя ахвяры той вайны жудаснай пахаваныя былi. Людзi пачалi забывацца, якiя горкiмi могуць быць у дзяцей слёзы жалю i страху. Ветэраны апошняй вайны амаль усе цалкам пакiнулі гэты свет i на другi перабралiся. Некалькi яшчэ як успамiн для ўнукаў засталіся, але i iх час хутка пройдзе, дагарыць кароткiм сонечным промнем .
Збiраюцца iзноў на захадзе лiхасныя хмары, грымiць сталёвая навальнiца сякерай наточанай. Ужо птушкi i звяры глыбей у балоты непраходныя, у месцы незнаёмыя пасyнулiся. Ужо на смак горкiм як порах паветра зрабiлася i пайшлі з неба сухiя срэбраныя дажджы. Моладзь бацькоў перастала разумець, перастала верыць у цуды, пагубяла пяшчоту ў сэрцах сваiх, хутка i мову сваю родную на замежную памяняе без жалю i сумлення .
Спiць апошнi волат зямлi беларускай, спiць глыбокiм сном, але прыйшоў час прачынaцца…Шкада, што ён апошнi, болей дапамогi нам ужо не будзе. Прыйдзецца самiм зямлю родную ад ворагаў шалёных ратаваць.

Сяргей Качанаў-Брандт, 16.05.2016

Срабраны дождж — Сяргей Брандт

У дзень святочны пойдзе дождж,
Пад сонцам анiводнай хмары.
Срабро сухім збяжыць на хвошч,
Збяжыць блiскучым на абшары.

срабро

За рукi смерць людзей кране,
Падпалiць чорным бэзу лiст.
Сярод балот дрыгва ўздыхне,
I змоўкне жвавы птушак свiст.

А дождж сухiм бяду цярушыць,
Дзiцятка — у люльцы ля акна.
Бог прыме на Вялiкдзень душы,
Пачнецца з стронцыям вайна.

За кожным трэцiм — другi стане,
А дождж пацягнецца далей.
Праз 30 год чысцей не стане
Край згубленых людскix надзей.

28.04.2016, Сяргей Качанаў-Брандт