Усе рубрыкі

Чараýнiца

Чараýнiца

А твае вочы — свету таямнiца,
Зiрнеш i зацiхае навальнiца.
Ласкавы подых твой i цёплыя праменi.
Як ты iдзеш, вакол знiкаюць ценi.

Сатканая ýся з кветачак духмяных.
Табою я навек зачараваны.
Нябесная, як зорка Мiлавiца!
З тваiх салодкiх вуснаý бы напiцца.

Чараýнiца

Чараýнiца

Чытаць далей » Чараýнiца

Як судзiлi Жырафу

Як судзiлi Жырафу

«Ты аглобля, жэрдка, «жыр»
I нязручны пасажыр,»-
Усяк гавораць на Жырафу
-Кран пад’ёмны. Даць ёй штрафу.

Што ты, доýгая, зрабiла?
Галавою сонца збiла!
Сонца ýпала на луну
I цяпер нам не да сну.

жырафа

жырафа

Чытаць далей » Як судзiлi Жырафу

Малпа курыць папяросу

Малпа курыць папяросу
I дымок пускае з носу.
Запiшчалi камары:
«Хопiць, малпа, не куры!

Бачыш, зебра у палоску,
А не курыць папяроску,
На лужку гуляе курка —
Ля яе няма акуркаў.

малпа курыць папяросу

малпа курыць папяросу

Чытаць далей » Малпа курыць папяросу

Тварык дзіцячы

У тварык дзіцячы глядзелі калі вы?
Празрысты, чысцюткі, крыху сарамлівы,
Ён радасцю вабіць, бы краска лясная,
Сабой узвышае і нашыя душы,
Заўсёды гучыць у ім думка жывая,
Не чулі? Навошта ж вы маеце вушы?

Дзіцячы твар
Чытаць далей » Тварык дзіцячы