Усе рубрыкі

“Бацька, а колькі твае авечкі поўсці даюць?”

Турыст пытаецца ў чабана:
- Бацька, вось адкажы, а колькі твае авечкі даюць за сэзон поўсці?

- Белыя ці чорныя? – пытаецца чабан.
- Ну, чорныя.

- Чорныя – два кілаграма.
- А белыя?
- І белыя – два кілаграма.

- А адкажы, бацька, калі ласка, колькі ім патрэбна ежы на дзень?
- Чорным ці белым? – удакладняе чабан.
- Ну, чорным.

- Чорным – адзін кілаграмм.
- А белым?
- І белым адзін.

Турыст у шаленстве:
- Ты што мяне раздражняеш? Чаму ўвесь час пытаешся чорныя ці белыя, калі вынік адзін і той жа?!!
- Ну-у, дык чорныя ж мае… – адказвае чабан.

Турыст разумеючы:
- А-а-а… А белыя?
- І белыя мае…


Малюнак: prikol.i.ua

Яшчэ адзін анекдот Чытаць далей » “Бацька, а колькі твае авечкі поўсці даюць?”

Беларускія народныя казкі ў mp3

У складанцы 11 казак. Агульны час 1 гадзіна 7 хвілін. Літаратурная апрацоўка казак: Я.Колас (1), А.Якімовіч (2—11). Чытае Віктар Манаеў.

Складанку магчыма купіць на cd!
Купіць

Спампаваць: Чытаць далей » Беларускія народныя казкі ў mp3

“Казка” перамагла на “Еўрабачанні”

Пераможцам музычнага конкурсу “Еўрабачанне-2009″ стаў нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак з песняй «Казка». Віншуем яго і слухаем яшчэ раз!

Вольны пераклад:
Шмат гадоў таму, калі я быў маладзейшы,
Мне падабалася адна знаёмая дзяўчынка.
Яна была мая, мы кахалі адзін аднаго,
Гэта было калісьці, але ж гэта было сапраўды Чытаць далей » “Казка” перамагла на “Еўрабачанні”

У гарбатага таты быў кубак гарбаты

Адмыслова для Казак наша добрая менская мастачка Наталля Паваляева зрабіла новую ілюстрацыю да вядомай беларускай прымаўкі ад Нутранога Буратыны:)


Чытаць далей » У гарбатага таты быў кубак гарбаты