|
Рэчка думкаю глыбокай
Хвалi прынясе здалёку.
Абгарне сваiм блакiтам
Птушак у небе над Мадрыдам.

На чужбiне, як у палоне —
I вячор у дрыгве не тоне.
Цягне лес жыццё марудна,
Ды няма парады путняй.
А пад сэрцам адназначна,
Боль зямлi сваёй не бачна.
Не чуваць яскравай мовы,
На замежнай гучаць словы.
Пачарнела над Мадрыдам,
Ноч над дахамi разлiта,
I гарыць адна ў скарбонцы
Зорачка ў маей старонцы.
Сяргей Качанаў-Брандт, 27.02.2016
Калi гады мяне схаваюць,
Але паклiча Беларусь,
У час, такi патрэбны краю,
Я першай зоркаю вярнусь.

Святло, як чыстая малiтва,
Загоiць раны на палях.
Без спеваў i неўрачыста
Пачне квiтнець iзноў зямля.
Забудуць людзi пра ахвяры
I не патрэбна пустых слоў.
Хваробы згiнуць i пачвары,
Якiя пьюць людскую кроў.
Жыццё па-новаму пачнецца
Без рабавання, без хлусні,
I кожнага кране за сэрца
Жыццё людзей без мiтуснi.
Калi гады мяне схаваюць,
Але паклiча Беларусь
У час, такi патрэбны краю,
З бусламi першымi вярнусь.
Сяргей Качанаў-Брандт, 27.01.2016
Чаму такi нязграбны,
Хворы мой Анёл?
Ружанчык надарваўся —
Пацеркi на стол.

Чаму такi гаротны?
Дзе твае крыло?
І зорачкi нiводнай,
I сцяжынка – шкло.
Чаму такі халодны,
Быццам змерзлы снег?
Мо там у аблоках,
У забароне смех?
Чаму такi счарнеўшы
Твой лагодны твар?
Я паклаў усе вершы
Богу на алтар.
Сяргей Качанаў-Брандт, 26.01.2016
Дзяцей палюе начны жах,
Ён заўжды побач, заўжды ў снах.
Стаiць маўклiва за спiной
I смачна есць страх шэры твой.

Пад коўдрай нават не дыхнуць,
Ён хоча цалкам праглынуць.
Вось расчапiў ён доўгi рот
I пхне твой твар у свой жывот.
У сне цяжкІм жах, як жывы,
Ён расфарбуе брудным сны.
У снах так цяжка ўцякаць,
Прачнiся, хлопчык, досыць спаць.
I як з чароўным цягне ён
Iз сна цябе ў наступны сон.
Нясе на крылах дзяцей жах
Уверх-унiз па доўгiх снах.
Сяргей Качанаў-Брандт, 26.01.2016
|
|