Усе рубрыкі

Карней Чукоўскі — Блытаніна

Замяўкалі кацяняты:
“Мяўкаць годзе адзінока!
Хочам мы, як парасяты,
Рохкаць!”

А за імі – качаняты:
“Не жадаем болей кракаць!
Хочам мы, як жабяняты,
Квакаць!”

Свіначкі замяўкалі:
Мяў,мяў!

Котачкі зарохкалі:
Рох, рох, рох!

Качачкі заквакалі:
Ква, ква, ква!

Курачкі закракалі:
Кра, кра, кра! Чытаць далей » Карней Чукоўскі — Блытаніна

Калыханкі ад UNICEF (складанка, mp3)

Час гучання: 31:24
Якасць: 256 kbps

Трэкліст:
1. Будзільнік
2. Калыханка-лічылка
3. Давыд-гародская калыханка.
4. Ціха ноч ступае.
5. Залюляю, як кахаю.
6. Калыханка для дарослых
7. Сьпі, Наталька
8. Калыханка для душы
9. Кожны вечар
10. Сьпі, мая кветачка
11. Viglid. Калыханка

Bonus
12. Сьпі, мая кветачка (засьпявай сам)
13. Будзільнік (засьпявай сам)
14. Uria. Курка-рабуха
15. Нео. Міліярды зорак
Чытаць далей » Калыханкі ад UNICEF (складанка, mp3)

Ласачка-паласачка, дзе была? У Бога…

Ладкі-ладушкі,
Прыляцелі птушкі,

Селі на варотах
У чырвоных ботах.
Селі на варотах
У чырвоных ботах.
Сталі сакатаці,
Нечага ім даці.
Насыплю гарошку,
Каб пад’елі трошку,
Ды падсыплю грэчкі,
Каб неслі яечкі.
Сталі сакатаці,
Нечага ім даці,
Грэчкі не ядуць,
Яек не нясуць.

* * *

Лады-лады-ладкі,
Малыя рабяткі

Гарох малацілі —
Цапы паламілі.
Лады-лады-ладкі!
— Дзе былі?
— У бабкі!
— Што елі?
— Кашку!
— А што пілі?
— Бражку!
Кашка — масляная,
Бражка — смачненькая.
Папілі, паелі —
Дамоў паляцелі,
На вароты селі,
«Ладушкі» запелі.

Чытаць далей » Ласачка-паласачка, дзе была? У Бога…

Беларускія народныя казкі ў mp3

У складанцы 11 казак. Агульны час 1 гадзіна 7 хвілін. Літаратурная апрацоўка казак: Я.Колас (1), А.Якімовіч (2—11). Чытае Віктар Манаеў.

Складанку магчыма купіць на cd!
Купіць

Спампаваць: Чытаць далей » Беларускія народныя казкі ў mp3