|  | 
										
 Сядзіць немец на паліцы,Лічыць дзеці на вуліцы:
 Айн, цвай, драй —
 Міша вылятай.
 *** На стале ляжала міна,Па-нямецку гаварыла:
 — Энік, бэнік, шмык,
 Выйдзі, маленькі мужык.
 *** Сядзіць зайчык на прыпечку,Лічыць дзяцей па-нямецку:
 — Сьцяпан, Лявон,
 Выйдзі вон.
 *** Цок-цыгірок,Пана фіда-футарок.
 Прэла, гарэла.
 Вусь, барадусь,
 Кіслы квас,
 Лаві нас!
 *** Анцы-цванцы,Трынцы-ярынцы,
 Пятым-ладым,
 Шуктым-буктым,
 Дэвір-дэкс!
 *** Эна, бэна, рэсь,Кэнтар, мэнтар, жэсь,
 Эна бэна, раба,
 Кэнтар, мэнтар, жаба.
 *** Э-ката , пэ-ката, мэ,Абель, дабель, далінэ,
 Ікі, пікі, гармацікі,
 Клёнц, бонц, заёнц.
 *** Эні-бэні, тры канторы,Сахар, махар, паміноры,
 Ас, бас, кіслы, квас,
 Выбірайся, чорт, ад нас. Чытаць далей » Ас бас кіслы квас выбірайся чорт ад нас!..
 
										
 Семь семярэй,І сямёра сьвіней.
 Сьвінка й сьвінчын брат,
 І сямёра парасят.
 *** Ехала жаба на драбінеІ зьляцела прама ў сьвіні.
 — Ой, ня ешце мяне, сьвіні,
 Бо я ваша гаспадыня.
 *** Ходзіць сьвіння па дваруІ шукае лебяду,
 А за сьвіннёй стары дзед,
 Таму дзеду сорак лет. Чытаць далей » Ой, ня ешце мяне, сьвіні, бо я ваша гаспадыня!
 
										
 Бег сабака цераз мост,Чатыры лапы, пяты хвост!
 *** Пярвеньныкі,Другеньчыкі,
 Кругі,
 Другі,
 Вон!
 *** Пярвеньчыкі,Бярвеньчыкі,
 Я шышаў,
 Ты выйшаў!
 *** Саломінка,Яромінка
 Прэла.
 Гарэла,
 На мора
 Ляцела.
 Касьцюк,
 Масьцюк,
 Радзівон,
 Пайдзі вон. Чытаць далей » Бочка-грэчка, выкінь чалавечка!
 
										
 Ішоў Ціхан па масту,Праваліўся ў ваду.
 Бульк!
 *** Чыкі-чыкі-чыкарок,Паня, Фёдар-Федарок.
 Тлела, гарэла, замуж хацела…
 *** Апанас, Апанас!Твая жонка у нас
 Увалілась у квас
 Лаві сем год нас! Чытаць далей » Чэрці ў возеры купалісь
 |  |