|
У куце сядзіць мядзведзь,
Хустку вышывае,
А лісічка невялічка
Хатку прыбірае.
А каток пячэ аладкі,
Маслам падлівае.
Мышанятка жвава, гладка
Катку памагае.
Сядзіць, сядзіць белка
На арэхавым кусце, Чытаць далей » У куце сядзіць мядзведзь
Кацілася торба
Зь вялікага горба.
А ў той торбе
Хлеб, паляніца,
Зь кім
ты
хочаш
падзяліцца?
***
Кацілася торба
З высокага горба,
У гэтай торбе
Хлеб і рыс,
З кім ты хочаш,
З тым і дзялісь.
***
Кацілася торба з высокага горба,
А ў той торбе хлеб, пшаніца.
З кім жадаеш ты дзяліцца?
***
Кацілася яблычка па агароду
I упала прама ў воду.
Бульк! Чытаць далей » А ён дзякуй не сказаў, толькі дулю паказаў…

Чыкі, чыкі, сарока,
А дзе была?
— Далёка.
На сяле, на таку.
Што рабіла?
— Талаку,
Дзеткам кашку варыла,
На прыпечку студзіла,
Чарпаком мяшала,
Дзеткам давала.
Гэтаму дала,
Гэтаму дала, Чытаць далей » Сарока кашку варыла

Ідзе каза рагатая,
Ідзе каза, ідзе,
Барадой трасе.
“Хто кашу не есць,
Малачка не п’е —
Таго забадаю,
На рогі пасаджу”.
***
Ой, бычок, мой бысенька,
Залатая лысінка, Чытаць далей » Ідзе каза рагатая
Ст. 104 з 105« Першая«...510...103104105»
|
|