|
Шчупак растоўк лядок на рэчцы,
Грымiць свавольнiк крыгаход.
Плывуць блакiтныя авечкi,
Вандруюць гуртам на усход.
Iх хвалi рухаюць, штурхаюць,
Струмення круцяць матузкi.
Уголас вераб’i спяваюць,
Ляцяць праз рэчку нацянькi.
Сяргей Качанаў-Брандт, 23.02.2015
Малюнак Маскаленкі Марыі
“Дзень пачаўся, як нейкая драма, —
Прамовiла цётка адна з выканкама.
“А хто ты такi, каб цябе друкаваць?
Дзе i калi пачаў вершы пiсаць?
У нас i сваiх лiтаратараў хопiць,
А ты з-за мяжы, слiзкаваты ты хлопец.
Нiхто пра цябе раней нават не чуў,
I што мне рабiць, ты сам памяркуй.
А што скажа потым сучасны народ?
Замежны пiсьменнiк — не ёсць Патрыёт.
Дзе быў ты, калi мы святло будавалi
I новых надзей з дапамогай шукалi?
Ты там за мяжой сваёй дзюжа далёкай
Напэўна ў голас шчаслiва галёкаў.
Маўчыш цяпер хлопча i я не бяруся
Магчымасць даваць, каб на Беларусi
Чыталi дарослыя ў голас дзеткам
Пра нейкiх чарцей, пра чароўныя кветкi.
Рэальна патрэбна на свет паглядзець”.
Ад гэтай размовы стаў твар чырванець.
“У вершах тваiх няма iскры нiводнай
I гэта ты кажаш — скарбонка народа.
У рыфме, хлапец, ты не маеш i рацыi,
А дзе атэстат аб тваёй адукацыi?
Вось шчыра табе, як заўсёды кажу:
Вяртайся назад ты, хлапец, за мяжу.
Якi ж ты пiсьменнiк? Якi ж ты народны?
Досыць… Наступны. Ты, хлопча, свабодны!”
Сяргей Качанаў-Брандт, 12.02.2015
Узляцеў, шыпiць на плоце,
Як змяя, суседскi коцiк.
Атрымаў ад цёцкi Зiны
Памаўзлiвы кот лазiнай.
Развярнуў соль на палiцы,
Затым вады хацеў напiцца.
I на сваю цяпер бяду
Звалiўся цалкам у ваду.
Залез у грубку пагрэць лапкi,
Насыпаў попел дзеду ў тапкi.
Затым сядзеў пад ложкам цiха,
Як мышаня, амаль не дыхаў.
Што потым з гэтым небаракам?
Каля хлява сустрэў сабаку,
Уцёк, схаваўся за вуглом,
Жбанец растоўкшы з малаком.
Сяргей Брандт, 22.01.2015
Малюнак: http://subscribe.ru/group/mir-iskusstva-tvorchestva-i-krasotyi/3090791/
Пабач, якая сёння завiруха за акном!
Мяце i сыпле, як нiколi ў гэтым годзе.
Зачаравала вёску зноў цудоўным сном
I лес з зямлёй звяла ў белым карагодзе.
У гэты незвычайны на прыгоды час,
Калi рэальнасць пагубляе свае формы,
Пачне жыццё змяняцца, здымкам у анфас,
Да ранiцы святло застанецца аморфным.
На двор паклiча выйсцi, як бы незнарок,
Сняжынкi замiлуюць мiтуснёй лагоднай.
Яны ў танцы абгарнуць знямеўшы змрок,
Адзеннем легкiм, але ўначы — свабодным.
Сяргей Брандт, 28.10.2012
|
|