Усе рубрыкі

Журавы. Журавли. Василе Александри (пераклад на беларускую мову) — Сяргей Брандт

Узаўюцца вузкім клінам журавы над светлай даллю.
На сваіх шырокіх крылах яны сонца свет прыдбалі.
Вунь ляцяць цяпер над намі ў паветры неастылым.
Першы — моцны, самы жвавы, а за ім зусім старыя.

журавли 1

Зноў да нас яны вярнуцца, спёку поўдзеня пакінуць.
Цуднай Індыі дзівосы, край астральнасці брамінаў.
Не злічыць галодных тыграў, джунгляў, што кішаць змяямі.
Ходзяць ноччу да вадзіцы зверы з шэрымі сланамі.

Вось шчаслівыя скітальцы амаль да сонца даляталі,
Зверху з неба тыя птушкі кантыненты аглядалі.
Горы лунныя, пустыні, зямлю доўгую як сон,
Дзе народам чарнакожым белы Ніл абагаўлён.

Мае мілыя скітальцы, за спіной у іх паўміра,
Рэкі Азіі, даліны пладавітага Кашміра.
І Цэйлон яны забудуць, гэты цудны востраў – рай,
Прынясуць на сваіх крылах шчасце ў радзімы край.

Сяргей Брандт, 19.04.2014

ЗОРАЧНАЯ ДОЛЯ — Сяргей Брандт

Зорка зваліцца з нябёс
Кропкай жоўтай ў авёс.
Вось дык зорачная доля —
З хмар уніз, як смецце ў поле.

звезда 1

Што зорцы цёплая зямля,
Ёй нават кветкі не радня.
Праляціць, міргне агеньчык,
Нават травы не ўкленчаць.

Амаль да ранку праляжыць
І як вугольчык дагарыць.
Вось дык зорачная доля —
З хмар уніз, як смецце ў поле.

У наступны вечар золкі
Згубяць зноў сястрыцу зоркі.
Зорка зваліцца з нябёс
Кропкай жоўтай у авёс.

Сяржук Жменя, 05.05.2014

ДА ПАБАЧЭННЯ — Сяргей Брандт

Вечар напіша з туманам
Верш пра лясное здарэнне.
З світанкам гаротна-цьмяным
Адыйдзе. Да пабачэння.

клевер
На канюшыне роснай
Сляды застануцца з ценню.
Вытканы срэбрам дзівосным
На памяць. Да пабачэння.

Сонца фарбуе лагодна
Хваін заімшэлых карэнне.
З ласкай матухны роднай
Да вечара. Да пабачэння.

Сяржук Жменя, 05.05.2014

РАДАЎНIЦА. ДЗЯДЫ — Сяргей Брандт

Памiнаем сваiх бацькоў
На зямлi словам родным.
Май над полем iзноў
Грэе нечым лагодным.

86397207__1_1

Памiнаем усiх, хто жылi —
Гэта добры наш звычай.
Ходзiць грак жывы па раллi
I як быццам iх клiча.

Сабралiся ўсе ля магiл,
Выпiлi чарку i трохi паелi.
Для памёршых бацькоў сваiх
Трошкі у голас запелi.

Цiха пайшлi жыць далей,
Кветак майскiх паклаўшы.
Для бацькоў ад жывых дзяцей,
Продкам згубленым нашым.

Памiнаем сваiх бацькоў
За сталом словам цёплым.
Май над вёскай iзноў
Расчынiў гасцям вокны.

Сяргей Брандт, 01.05.2014