Усе рубрыкі

«Я НЕ КОНIК» — КАЖА СЛОНIК – Сяргей Брандт

«Кось, кось, кось!» —
Клiча гучна Антось.
«Але я ж не конiк»,
Здзiўляецца слонiк.
зоопарк
«Якiя яны неразумныя дзеткi,
Малпе кiдаюць паперу i кветкi.
А малпы ядуць смачныя бананы,
Не ведаеш? Дык запытайся ў мамы».

Сяргей Брандт, 28.06.2013

БЕЛАРУСАЧКА З ПАРЫЖУ – Сяргей Брандт

Дзяўчынка Элен у Парыжы жыве,
I кожную ранiцу нешта пяе.
Вiсiць галасок жывы над Манмартам,
Вясёлая песенка, трошачкi з жартам.

У такт з ёй шчабечыць малы верабей,
Галубка спытае: “Што будзе далей?”
Вясёлыя казкi, жывыя рэпрызы,
I сонейка ходзiць па доўгiх карнiзах.
0_bc835_b3dc1165_-1-XXL.jpeg
Апошняя спроба, увечар — аншлаг,
Праграма для дзетак „Вавёрка i грак”.
Яе правядзе, як заўсёды са словам.
„Вялiкае дзякуй за родную мову!”

А потым, трымаючы цацкi ды кветкi,
Прамовiць „Бывайце”, паклонiцца дзеткам.
Да хаты дамчыць пад вячор „Сiтраен”,
Дзяўчынку-iскрынку Туровiч Элен.

А ноччу прыснiцца ёй цудасны сон —
Канцэрт у салоне мадам Пампiльен.
Дзе песнi спявае на мове яна,
Бабуля з дзядулем стаяць ля акна.

А неба ўздымае з конiкам сцяг,
Арнамент вясковы — снапкi на палях.
Дзе жыў Багдановiч Чарот i Купала,
Яна ж беларуска — нi многа, нi мала.

Сяргей Брандт, 28.06.2013

ЭЛЕКТРОННАЯ ПАШТОЎКА – Сяргей Брандт

Раней, каб атрымаць паштоўку,
Цi лiст цудоўны ад сяброўкi,
Да пошты мусiў завiтаць,
Свой лiст з канвертам адаслаць.
интернет1
Цяпер паштоўка-рарытэт,
Бо ёсць у свеце Iнтэрнэт.
Сядзi сабе лiсты прымай,
Чытай, з сябрамi размаўляй.

Берлiн, Варшава, Будапешт,
Мiнск, Акапулька, Бангладэш.
Паслаў i праз адно iмгненне
Сам атрымаў паведамленне.

Сяргей Брандт, 27.06.2013

НЕБЫЛIЦЫ АД САРОКІ — СЯСТРЫЦЫ – Сяргей Брандт

сорока
•Гарадзiў крот агарод,
Ткалi мышы лапцi.
Не хацеў смятанкi кот
Бо не жыў у хаце.

•Таўклi кашу пацучкi,
Для маленькiх дзетак.
Жабы везлi ад ракi
Воз цудоўных кветак.

•Упраглiся козы ў плуг,
Каб араць балота.
Рыбы размаўлялi ўслух
З вужам каля плоту.

Сяргей Брандт, 27.06.2013