|
Усё пайшло ўкрыў ды ўкось,
Адкуль усё гэта ўзялось?
Што здарылася? Вось бяда,
Дзён пахмурных чарада.
Абляцеў сад пустацветам,
Холадна, не пахне летам.
Кветкi яркiя завялi,
Злыднi цеплыню схавалi.
Чытаць далей » Казка пра тое, як на зямлі з’явіліся злыдні – Сяргей Брандт. Частка другая
У тварык дзіцячы глядзелі калі вы?
Празрысты, чысцюткі, крыху сарамлівы,
Ён радасцю вабіць, бы краска лясная,
Сабой узвышае і нашыя душы,
Заўсёды гучыць у ім думка жывая,
Не чулі? Навошта ж вы маеце вушы?
Чытаць далей » Тварык дзіцячы
Імкнецца да долу хваінка,
Зямлю хоча пацалаваць,
Глядзіць на яе аблачынка,
І хоча хваінку абняць.
На воблачка – вочкі з-пад хваляў
З нясмелай надзеяй зырчаць,
А з рыбкай (шалёная мара) —
Вясёлка жадае гуляць.
Чытаць далей » Ня бойсь, твая мара ня збочыць!..
Жыцьцё – нібыта мара,
Ды ходзіць па сьцяжцЫ
Санлівая Тамара,
Лянота ёй ісьці:
То збочыць да сугробу,
Каб разваліцца там,
То плача, што сугроб той
Падняцца ёй не даў.
Валтузіцца ў снезе
Ды й коціцца на сьцеж.
Устае, а ў думкі лезе:
“Мо, Томка, адпачнеш?” Чытаць далей » Тамарчына лянота
|
|