Усе рубрыкі

Цудны сон — Сяргей Брандт

Прыцягнуць водар ад ракi
Духмяных траў, смалiстай хвоi,
На сваiх крыльцах матылькi
I растрасуць з дажджом па полi.

цудны

Вясёлкi дзiўнай круглы дах
Над лесам сцягам застанецца.
I з родным спевам на жнiвах
Кране абшар лагодна сэрцы.

Дзень за пагоркам прападзе,
Пракрочыць пыльна па сцяжынцы.
А зорак жменька на вадзе
Прымерыць вабныя хусцiнкi.

Такi вось летнi цудны сон,
Якi праз вокны срэбрам льецца.
З язмiнам, што памiж акон,
З цянямi, што ўвайшлi ў сенцы.

Сяргей Брандт, 07.06.2014

ЯК З’ЯВIЛIСЯ КАРПАЦКIЯ ГОРЫ – Сяргей Брандт

З НАРОДНЫХ ВУСНАЎ ЦУДОЎНАЯ КАЗКА

Калiсьцi вельмi даўно на паўднёвай зямлi не было нават гор, а была вялiзная, куды вокам
толькi не кiнь, раўнiна. Прасцiралася яна амаль да самага небасхода i не бачна было, дзе яна пачынаецца i дзе яна заканчваецца. Раслi на ёй магутныя дубы i букi, вечназялёныя хвоi ды сосны, беглi iмклiвыя i жвавыя раўчукi з павольнымi рэкамi, у якiх усялякiх рыб вадзiлася незлiчымае мноства.

Возера Сіневір

A валодаў гэтай раўнiнай цмок па прозвiшчу Сiлун. Вельмi заможны быў гэты цмок i багаты — зямля шчодра дарыла сваё пад цеплым сонцам і людзей працаваўшых на ёй таксама было вельмi шмат. Жывымi плямамi па лугах хадзiлi гурты хатнiх жывел: кароў, быкоў, коз, авечак, свiнней. Побач з iмi паслiся рэдкія i каштоўныя віды коней. У шматлiкiх рачных тонях плавалi гусi з качкамi, на падворках квахталi куры з жоўтымi пылянятамi. У кожнай вёсцы цi хутары жыхары прачыналiся з самага ранку ад петушынага звонкага спеву. Чытаць далей » ЯК З’ЯВIЛIСЯ КАРПАЦКIЯ ГОРЫ – Сяргей Брандт

ЗОРАЧНАЯ ДОЛЯ — Сяргей Брандт

Зорка зваліцца з нябёс
Кропкай жоўтай ў авёс.
Вось дык зорачная доля —
З хмар уніз, як смецце ў поле.

звезда 1

Што зорцы цёплая зямля,
Ёй нават кветкі не радня.
Праляціць, міргне агеньчык,
Нават травы не ўкленчаць.

Амаль да ранку праляжыць
І як вугольчык дагарыць.
Вось дык зорачная доля —
З хмар уніз, як смецце ў поле.

У наступны вечар золкі
Згубяць зноў сястрыцу зоркі.
Зорка зваліцца з нябёс
Кропкай жоўтай у авёс.

Сяржук Жменя, 05.05.2014

ДА ПАБАЧЭННЯ — Сяргей Брандт

Вечар напіша з туманам
Верш пра лясное здарэнне.
З світанкам гаротна-цьмяным
Адыйдзе. Да пабачэння.

клевер
На канюшыне роснай
Сляды застануцца з ценню.
Вытканы срэбрам дзівосным
На памяць. Да пабачэння.

Сонца фарбуе лагодна
Хваін заімшэлых карэнне.
З ласкай матухны роднай
Да вечара. Да пабачэння.

Сяржук Жменя, 05.05.2014