Усе рубрыкі

СТУДЗЕНЬ ЗАВIРУШНЫ — Сяргей Брандт

Белым снегам, чыстым пухам
Прымяце садок стары.
Мароз з цеткай завiрухай
За ноч абыйдуць двары.

866

Вокны зробяцца сляпымi:
Траў дзiвосных, кветак шмат.
Вецер плача ў камiне,
Iней кволы студню брат.

Добра ў хаце, вельмi цёпла,
Не бяда, што так мяце.
Хай мароз малюе вокны —
Ён у хату не зайдзе.

Будзе ранiчка празрыстай,
Скрып ад санак, звонкi смех.
А пакуль марай iскрыстай
На двары лажыцца снег.

Сяргей Брандт, 11.01.2013

ЖУРАЎЛІНАЯ ГЕАМЕТРЫЯ. АКСАНА ЯРАШОНАК

У трохкутніках раўнабедраных
Нашы вёскі і гарады.
Жураўлінае геаметрыя
Зноў расчульвае, як заўжды.
931
Штось шчымліва-незразумелае
Растрывожыць душу і слых.
Гэта неба, ад хмар ссівелае,
Адгукнецца сваім “курлы”.

Так няўтульна, самотна, ветрана,
А наперадзе – халады…
Жураўлінае геаметрыя
Зноў расчульвае, як заўжды.

ЛІПЕНЬ. АКСАНА ЯРАШОНАК

_2_~1
Змешвае ліпень шчодра,
Як парфюмер заўзяты
Пахі суніц, чабору
І сырадою з мятай.
Пахне лілеяй белай
І шашлыком нярэдка,
І нечым незразумелым…
Можа, папараць-кветкай?

ЗОРКА. АКСАНА ЯРАШОНАК

Восеньскім вечарам шэрым
Зорка сядзела на даху.
Звесіла ножкі у цемру,
Не адчуваючы страху.
trOL7nivqD0
Непаслухмянай малечы
Вешала сны на карнізы,
Ды і дарослым, дарэчы,
Шмат рыхтавала сюрпрызаў.

А занялося світанне
Недзе за дахам замшэлым,
Зоркі адразу не стала.
Можа, у комін зляцела?