Усе рубрыкі

ЗЕЛЛЕ АД ДЗIЦЯЧАЙ ЛЯНОТЫ – Сяргей Брандт

Трохi порхаўкi зялёнай,
Мухамора жоўты бок.
Лiст сухi старога клёна
I… гарклявы агурок.
sinorina_len
Ад кажанчыка крыло —
Каб ляноту праняло.
Жабяня, таўсты трытон
Кладзём побач у бiдон.

Затым жменьку туманоў,
Зверху моху i сунiц.
Лыжачку дзiцячых сноў
I хвасты ад блiскавiц.
Чытаць далей » ЗЕЛЛЕ АД ДЗIЦЯЧАЙ ЛЯНОТЫ – Сяргей Брандт

ПРАЗ ВІЛЕЙКУ НА БАГДАНАЎ — Сяргей Брандт

Цягнік ехаў на Багданаў
Вёз сямейку тараканаў,
Тры вяртлявыя блахі,
Верабейку з-пад страхі.

загруженное

Віленскіх кратоў паважных
І ваўкоў занадта страшных.
Малпы ехалі асобна —
Смецця шмат, не вельмі добра.

Але нейдзе пад Вілейкай
Сапсавалася калейка.
Разабралі свінкі рэльсы
І схавалі скарб у лесе.

Што рабіць? І як даехаць?
Пасажырам не да смеху.
Напісалі доўгі ліст
Тоўсты крот і машыніст.

Ультыматум лясным свінкам:
“Шлях разбіты на хвілінкі.
І каб не было здарэння
Вярніце рэльсы і бярвенні.

А то ваўкі зайдуць на госці
І вам ніхто не пазайздросціць.”
Праз імгненняў можа пяць
Рэльсы сонейкам блішчаць.

Як сказалі свінкі потым:
“Шлях хацелі праз балота.
Але лепей на Багданаў
Ехаць з чорным тараканам.”

18.11.2013, Сяргей Брандт

КАЗКА ПРА ТОЕ, ЯК У ГОРЫ I ЧОРТ ДАПАМАГЧЫ МОЖА – Сяргей Брандт

Сапраўдная гiсторыя, якую расказала мне ў дзяцінстве адна лекарка-шаптуха
ЧАСТКА ПЕРШАЯ. КАЛI ДРЭННАЕ ЖЫВЕ ПОБАЧ

У вельмі даўнiя-даўнія часы, калi наша краiнa яшчэ мела зямлi, лесу, палёў i абшараў y разы больш, чым цяпер i калi дрэннае было побач з добрым, i ўсiм хапала сонейка i месца, на адным ўзлеску жыла сям’я паляўнiчага. Сям’я тая была невялiкая: бацька, мацi i сынок Цiмошка. Дык вось бацька цэлы дзень паляваў для пана, таму што ўсе былi пад панамi лясных звяроў i азёрных птушак. Мацi, паважаная людзьмi лекарка, збiрала зёлкi ў лесе, рабiла з iх цалебныя напоі і гаючыя мазі. Цімошка, хлопчык гадоў сямi-васьмi, лавiў срэбраных плотак i тлустых лiнькоў каля запрудкi, дзе стаяў стары рыпучы млын.
Watermill
Чытаць далей » КАЗКА ПРА ТОЕ, ЯК У ГОРЫ I ЧОРТ ДАПАМАГЧЫ МОЖА – Сяргей Брандт

ПАСЯРОД ВОСЕНI – Сяргей Брандт

Восень перапелкаю шэрай загалосiць,
На вячэру з мокрымi лiсцямi запросiць.
Адшумiць нявыразна лес дажджом сталёвым,
Дагараць у печцы цяплом хуткiм дровы.
осень1
Кветкi адмiлуюцца, памянуць вясёлку,
Водар смачны чуецца — у вяночках зёлкi.
Пад дажджом i сена цьмяным занямела,
У капне ля лесу аж да зямлi прысела.

Асцярожна курачка ў сянях заквохчыць
I замоўкне раптам з надыходам ночы.
Неба адпачнуўшы, ссуне ў цемру хмары,
Месячык пральецца срэбрам на абшары.

Сяргей Брандт, 23.10.2013