|
Мы жывём у той краiне,
Дзе азёры ззяюць сiнiм.
Дзе лясы амаль да неба,
Дзе палi паўнюткi хлeбам.
Рэк блакiтныя сцяжынкi,
Маем кожны год «Дажынкi».
А буслы жывуць на хатах,
Вучаць лётаць буслянатаў.
Дзе гучыць матулi мова
Дзе ўсё заўжды знаёма,
Дзе так смачна пахне воляй,
Дзе сустрэнуць хлебам з соллю.
Сяргей Брандт, 06.07.2013
Раней, каб атрымаць паштоўку,
Цi лiст цудоўны ад сяброўкi,
Да пошты мусiў завiтаць,
Свой лiст з канвертам адаслаць.
Цяпер паштоўка-рарытэт,
Бо ёсць у свеце Iнтэрнэт.
Сядзi сабе лiсты прымай,
Чытай, з сябрамi размаўляй.
Берлiн, Варшава, Будапешт,
Мiнск, Акапулька, Бангладэш.
Паслаў i праз адно iмгненне
Сам атрымаў паведамленне.
Сяргей Брандт, 27.06.2013
Палiчыў з кратом зярняты,
Два разы прабег за хатай.
На градцы паспытаў радыскi,
Адпiў вады з сабачай мiскi.
Хацеў сцягнуць яйка ў павецi,
I не паспеў — прагналi дзецi.
Збанок малочны быў пусты,
Кот зашыпеў — збег у куcты.
Там пасварыўся з мышай хатняй
Iз-за кавалка булкi ладнай.
Пад скрыню лёг, пусты бачок,
Не спiць маленькi пацучок.
Сяргей Брандт, 23.06.2013
Ляцiць над вёскай навальнiца,
Агонь нябесны хмары рве.
Пярун на чорных конях мчыцца,
Вось-вось зямлю вадой залье.
Ад жаху збiлiся жывёлы
У адзiн знямеўшы мокры гурт.
Не бачныя для ўсiх анёлы,
Крылом закрыюць хатнi кут.
Mагутны дуб стары не кленча,
Не гне спiну перад дажджом.
Ён, быццам, волат той, хто вечна
Змагаецца з даўнiшнiм злом.
Абступiць цемра з бакоў хатку,
Пацягнецца i знiкне ў начы.
Там зоркаю гарыць лампадка,
Мелодыяй малiтва прагучыць.
Сяргей Брандт, 22.06.2013
|
|